logo
Корзина: 0
По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

''Ваўкалак''

Вт 08.02.2022 19:00
НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск
12.50
ВАЎКАЛАК
16+
Ян Баршчэўскі.
Шлях навяртання
паводле аднайменнага апавядання з кнігі «Шляхціц Завальня».
Камерная сцэна.
Прэм’ера - 11 снежня 2019 года.
 
Стары чалавек праз гады ўспамінае сваё мінулае. Ён быў юнаком і кахаў Алёну. Тады і яна прыгарнулася да яго. Але з’явіўся служка пана Ілля, разбурыў прыгожую гісторыю жаданнем валодаць і прымусам узяў Алёну ў жонкі. Смутак ахапіў галоўнага героя. А на сваім вяселлі Ілля плоціць Арцёму, каб той прапанаваў нешчасліваму юнаку выпіць загаворанай гарэлкі. Моцная крыўда і атрута нараджаюць у юнака жаданне помсты. І вочы ягоныя пачынаюць гарэць па-ваўчынаму. І людзі пужаюцца. А сам ён пераўтвараецца ў ваўкалака – звера, пярэваратня, які бегае па лясах і можа толькі наводзіць страх на былых аднавяскоўцаў.
Ваўкалак не мае спакою, атручваецца нянавісцю да людзей, замешаных у ягоным няшчасці. Ён спрабуе спатоліць нянавісць злоснымі ўчынкамі - крадзе маленькую Ганну, дачку Арцёма. Але помста не прыносіць палёгкі, а даводзіць да глыбокай роспачы. Ваўкалак шкадуе пра ўчыненае, і пакута, разуменне каштоўнасці дабра дае шанс на выратаванне. Ад людзей ён чуе пра чараўніцу Аксінню, якая ўмее ператвараць людзей да звяроў і наадварот. Каля хаты Аксінні сустракаецца з ужо дарослай Ганнай, няшчаснай ад таго, што ваўкалак некалі скраў яе ў бацькоў. І ўрэшце ён прызнае, што «сам сябе зрабіў ваўкалакам». Юнак становіцца на шлях навяртання – звароту да чалавечага жыцця, якое амаль што згубіў.
Апавяданне «Ваўкалак» са знакамітай кнігі «Шляхціц Завальня», напісанай адным з заснавальнікаў беларускай літаратуры, пісьменнікам Янам Баршчэўскім, узнімае спрэчнае маральнае пытанне – пытанне помсты. Стваральнікі пастаноўкі ў Коласаўскім тэатры дакладна паказваюць ўздзеянне гэтага пачуцця на чалавека. Да чаго можа прывесці выгадаванае ўнутры зерне зла? Ці прыносіць помста спакой? Як пазбавіцца ад цемры, якая знішчае душу?
У спектаклі артысты багата выкарыстоўваюць беларускі фальклор: абрады, прыказкі, вясельныя пажаданні, замовы, народныя аўтэнтычныя песні, у тым ліку ў апрацоўцы вядомага этна-трыа «Троіца».
Інсцэніроўка, пастаноўка і музычнае афармленне Ірыны ЦІШКЕВІЧ.
Сцэнаграфія і касцюмы Юліі КАРЫМАВАЙ.
Пластыка і харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.
Ролю ВАЎКАЛАКА выконваюць Дзмітрый КАВАЛЕНКА і Пятро ЛАМАН.
У спектаклі занятыя: Ульяна АЦЯСАВА, Арцём БЛАХІН, Раіса ГРЫБОВІЧ, Святлана ЖУКОЎСКАЯ, Паліна КРАШЭЎСКАЯ, Юрась ЦВІРКА.
Працягласць спектакля - 1 гадзіна 15 хвілін.
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
''Ваўкалак'' Вт 08.02.2022 19:00 НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск 12.50
Место проведения
Национальный театр имени Якуба Коласа
г.Витебск, ул.Замковая, 2. Витебск Беларусь
Организатор
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа ГУ
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа ГУ
ул. Замковая, 2 г. Витебск 210026 Витебская область
Рег. №: 300203648
Тот же организатор То же место проведения
Купить Спектакль ''Пазычанае шчасце'' Спектакль ''Пазычанае шчасце'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск р. 11.50 - 12.00
Купить Спектакль ''Не искушай меня без нужды'' Спектакль ''Не искушай меня без нужды'' НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск р. 12.50
Купить Прэм'ера ''Пес Белага вострава'' Прэм'ера ''Пес Белага вострава'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск р. 11.50 - 12.00
Купить Спектакль ''Незагойная рана'' Спектакль ''Незагойная рана'' НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск р. 12.50
Купить ''Смешныя людзі'' ''Смешныя людзі'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск р. 11.50 - 12.00