По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Прэм'ера ''Ваўкалак''

Ср 11.12.2019 19:00 - Пт 20.12.2019 23:59
10.00
Описание событияСкрыть описание
16+
Ян Баршчэўскі
ВАЎКАЛАК
Шлях навяртання
паводле аднайменнага апавядання з кнігі «Шляхціц Завальня»

Інсцэніроўка, пастаноўка і музычнае афармленне Ірыны Цішкевіч.
Сцэнаграфія і касцюмы Юліі Карымавай.
Пластыка і харэаграфія Дзіяны Юрчанка.
Няма людзям спакою ад шчасця іншых. Марка і Алена кахаюць адно аднаго, але з’яўляецца Ілля, падгаворвае дудара Арцёма і разбурае прыгожую гісторыю сваім жаданнем валодаць. І смутак, моцная крыўда нараджаюць у Марку жаданне помсціць. І вочы ягоныя пачынаюць гарэць па-ваўчынаму. І людзі пужаюцца. А Марка пераўтвараецца ў ваўкалака – звера, пярэваратня, які бегае па лясах і можа толькі наводзіць страх на былых аднавяскоўцаў.
Марка-ваўкалак не мае спакою, атручваецца нянавісцю да людзей, замешаных у ягоным няшчасці. Ён спрабуе спатоліць нянавісць злоснымі ўчынкамі, але помста не прыносіць палёгкі, а даводзіць да глыбокай роспачы. Марка шкадуе пра ўчыненае, і пакута, разуменне каштоўнасці дабра дае шанс на выратаванне. Ён становіцца на шлях навяртання – зварот да чалавечага жыцця, якое ён амаль што згубіў.
Апавяданне «Ваўкалак» са знакамітай кнігі «Шляхціц Завальня», напісанай адным са стваральнікаў беларускай літаратуры, пісьменнікам Янам Баршчэўскім, узнімае адно са спрэчных маральных пытанняў – пытанне помсты. Стваральнікі пастаноўкі ў Коласаўскім тэатры дакладна паказваюць ўздзеянне гэтага пачуцця на чалавека. Да чаго можа прывесці выгадаванае ўнутры зерне зла? Ці прыносіць помста спакой? Як пазбавіцца да цемры, якая знічтажае душу?
У спектаклі артысты багата выкарыстоўваюць беларускі фальклор: прыказкі, прымаўкі, замовы, народныя аўтэнтычныя песні, у тым ліку ў апрацоўцы вядомага этна-трыа «Троіца».
У спектаклі занятыя: Ульяна Ацясава, Арцём Герак, Раіса Грыбовіч, Святлана Жукоўская, Дзмітрый Каваленка, Паліна Крашэўская, Юлія Крашэўская, Пятро Ламан, Аляксей Стома, Юрась Цвірка.
События
Мероприятия не были найдены
Купить Прэм'ера ''Ваўкалак'' Прэм'ера ''Ваўкалак'' НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск 10.00
Купить Прэм'ера ''Ваўкалак'' Прэм'ера ''Ваўкалак'' НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск 10.00
Загрузка...
Перезагрузить