По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Прэм'ера ''Смешныя людзі''

12.10.2018 19:00
Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Іграем Чэхава
12+
Па матывах аднаактовых п’ес-жартаў
«Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова»

Пераклад Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
Пастаноўка і музычнае афармленне заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі Юрыя ПАХОМАВА.
Мастак-пастаноўшчык Андрэй ЖЫГУР.
Спектакль ідзе з адным антрактам.
Гісторыі, паказаныя ў спектаклі «Смешныя людзі», як быццам спісаныя з жыцця класікам прозы і драматургіі Антонам Паўлавічам Чэхавым. Прасякнутыя тонкай іроніяй і знаходлівым гумарам, яны захапляюць лёгкасцю сюжэту і вытанчанасцю вобразаў. Героі Чэхава – звычайныя людзі, якія ў прапанаваных абставінах выглядаюць смешнымі, чуллівымі, кранальнымі.
«Пра шкоду тытуню»
Іван Іванавіч Нюхін (Генадзь Гайдук) – сапраўдны муж сваёй жонкі, які шукае любую магчымасць, каб у сваіх лекцыях расказаць пра пакуты сямейнага жыцця.
«Юбілей»
Юбілей Банка – справа адказная. Але пакуль адныя, як старшыня кіраўніцтва Шыпучын Андрэй Андрэевіч (Георгій Лойка), з хваляваннем чакаюць урачыстасці, іншыя, як Кузьма Мікалаевіч Хірын (Яўген Бераснеў), займаюцца складанай штодзённай працай. Але ці магчыма па-сапраўднаму засяродзіцца на справе, калі перад вачыма пастаянна мітусяцца то жонка начальніка Таццяна Аляксееўна (Алена Шарэпчанка), то дакучлівыя наведвальнікі з прашэннямі кшталту Настассі Фёдараўны Мярчуткінай (Раіса Грыбовіч), то службоўцы з паперкамі і віншаваннямі.
«Прапанова»
Памешчык Іван Васільевіч Ломаў (Цімур Жусупаў) прыходзіць да свайго суседа Сцяпана Сцяпанавіча Чубукова (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў), каб зрабіць прапанову ягонай дачцэ Наталлі Сцяпанаўне (Вікторыя Шамардзіна). І ўсё магло б вырашыцца паспяхова, калі б не да смешнага бессэнсоўная прынцыповасць у меркаваннях усіх трох герояў, прыперчаная спрэчнымі пытаннямі маёмасці і сабакаводства.
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения  
Прэм'ера ''Смешныя людзі'' 12.10.2018 19:00 Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Место проведения
г.Витебск, ул.Замковая, 2. Витебск Беларусь
Организатор