По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

''Апошнія''

31.10.2018 19:00
9.00
Описание событияСкрыть описание
Максім Горкі

АПОШНІЯ
16+

Сямейная драма на 2-е дзеі

Пераклад Кузьмы Чорнага.


Пастаноўка і музычнае афармленне Міхася Краснабаева.
Мастак-пастаноўшчык Святлана Макаранка.

З чым сыходзяць старэйшыя? З чым застаюцца маладыя? Напісаная ў пачатку XX стагоддзя, п’еса Максіма Горкага і зараз вядзе актуальную размову пра сям’ю. У маленькай дзяржаве Івана Каламійцава свае даволі бязлітасныя законы. І ўплываюць яны ў першую чаргу на пецярых дзяцей. Адны змірыліся, другія прынялі гэтыя спосабы жыцця за свае, трэція шчыра імкнуцца да светлага і не разумеюць, як можна жыць па-іншаму. А ці усведамляюць бацькі, якую маральную спадчыну яны пакідаюць нашчадкам? Калі сітуацыя дасягае мяжы, то маці на каленях просіць дзяцей прабачэння за тое, што нарадзіла іх...
Кожны вінаваты, і адначасова бязвінна пакутуе. Ідучы адасобленымі шляхамі, як аб’яднацца героям пад адным дахам...

У спектаклі занятыя артысты: Георгій Лойка (Іван Каламійцаў), Яўген Лук’янаў (Якаў), Алена Шарэпчанка (Соф'я), Уладзіслаў Жураўлёў (Аляксандр), Вікторыя Шамардзіна (Надзея), Святлана Сухадолава (Любоў), Аляксей Анісеня і лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Раман Салаўёў (Пётр), Анастасія Рэўчанка (Вера); народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі «За духоўнае адраджэнне» Святлана Акружная і Анжаліка Баркоўская (спадарыня Сакалова), Аляксандр Базук (Лешч), Аляксей Стома (Якараў), Зінаіда Гурбо (Фядосся), Ульяна Ацясава (Пакаёўка).

События