По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

''Афінскія вечары''

06.06.2018 19:00
Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
9.00
12+

Пётр Гладзілін.
Сучасная гісторыя на 2-е дзеі.

Прэм’ера – 4 і 5 лютага 2015 года.

Пытанне бацькоў і дзяцей – адвечнае заўжды і сёння. Глава сям’і Барыс Алегавіч даўно вызначыў лёс 18-гадовай дачкі Наташы. Яна павінна нястомна працаваць над сваім музычным талентам, каб стаць сусветна вядомай піяністкай. Гэтае меркаванне падтрымлівае і маці, Людміла Сяргееўна.

Магчыма, Наташа магла б згадзіцца з бацькоўскім наканаваннем… Але яна кахае маладога кампазітара Антона, і ад іх узаемнага пачуцця ўжо ёсць прыемныя наступствы. Да таго ж па дарозе ў Еўропу прыязджае бабуля – Ганна Паўлаўна Растапчына. Народжаная арыстакратка, яна была знаёмая з Горкім і Хадасевічам і ведае дванаццаць моў. Яна ўражвае ўсю сям’ю гуллівым характарам, правакацыйнымі жарцікам і шчырымі расповядамі пра багемна-паэтычную маладосць. Ціхая сямейная плынь нечакана змяняе тэмп і накірунак…

Пераклад Анатоля БУТЭВІЧА.
Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый АНІСЕНКА.
Мастак-пастаноўшчык Валерый ЮРКЕВІЧ.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧ.
Пластыка Дзіяны ЮРЧАНКА.
Светлавое афармленне – Міхась ЛАВІЦКІ, Яўген КУЛЯШОЎ.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ:

ГАННА ПАЎЛАЎНА РАСТАПЧЫНА, дама сур’ёзнага веку – Ларыса АНТОСЕВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара СКВАРЦОВА.
ЛЮДМІЛА СЯРГЕЕЎНА, дачка Ганны Паўлаўны, маці Наташы – Наталля АЛАДКА, Святлана ЖУКОЎСКАЯ.
БАРЫС АЛЕГАВІЧ, муж Людмілы Сяргееўны, бацька Наташы – Генадзь ГАЙДУК, Георгій ЛОЙКА.
НАТАША, дзяўчына васямнаццаці год, унучка Ганны Паўлаўны – Анастасія РЭЎЧАНКА.
АНТОН, сябар Наташы – Арцём БЛАХІН.

Працягласць спектакля – 2 гадзіны.
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
''Афінскія вечары'' 06.06.2018 19:00 Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск 9.00