logo
Корзина: 0
По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Спектакль ''НЕСЦЕРКА'' 12+

Пт 15.07.2022 19:00
18.00 - 23.00
Описание событияСкрыть описание
«ТЕАТРАЛЬНЫЕ ВСТРЕЧИ»
НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ ДРАМАТЫЧНЫ
ТЭАТР IМЯ ЯКУБА КОЛАСА

Віталь ВОЛЬСКІ
Камедыя “НЕСЦЕРКА” 12+
Пастаноўка – Навум ЛОЙТАР.
Рэжысёр аднаўлення – Віталь БАРКОЎСКІ.
У спектаклі занятыя: Пятро ЛАМАН, Раіса ГРЫБОВІЧ, Ульяна АЦЯСАВА, Арцём БЛАХІН, Яўген БЕРАСНЕЎ, Юрась ЦВІРКА, Георгій ЛОЙКА, Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ, Вячаслаў ГРУШОЎ, Тамара СКВАРЦОВА, Генадзь ГАЙДУК, Таццяна ЛІХАЧОВА, Міхаіл АСАНАЎ, Герман ДЫМАРЭЦКІ, Вадзім АСВЯЦІНСКІ, Рыгор ШАЦЬКО, Цімур ЖУСУПАЎ і іншыя.
 
Камедыя “НЕСЦЕРКА” з'яўляецца візітнай карткай коласаўцаў.
У свой час праз гэты спектакль прайшлі ўсе артысты Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра. У 2021 годзе коласаўскаму “НЕСЦЕРКУ” споўнілася 80 гадоў. Паказ спектакля адбудзецца ў рамках юбілейнага сезона тэатра.
Камедыя, якая па праве лічыцца народнай, распавядае пра вясёлыя прыгоды бедняка НЕСЦЕРКІ, які валодае невынішчальным аптымізмам, розумам і кемлівасцю. Ён блукае па родным краі, ніколі не маркоціцца і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу беднаму люду. Сюжэт, пабудаваны паводле матываў беларускіх казак, уяўляе сабой шэраг займальных прыгод, якія здараюцца з галоўнымі персанажамі.
Бедны, але сумленны і працавіты хлопец ЮРАСЬ кахае НАСТУ, дачку ганчара МАЦЕЯ. Дзяўчына адказвае юнаку ўзаемнасцю. Але маці НАСТЫ, строгая і ўладарная кабета МАЛЬВІНА прыгледзела для яе іншага жаніха – недарэчнага, смешнага і дурнаватага кар’ерыста Шкаляра САМАХВАЛЬСКАГА. На дапамогу маладым з’яўляецца Несцерка. Нямала перашкод яму давядзецца пераадолець, каб урэшце схіліць непахісную МАЛЬВІНУ да шлюбу дачкі з ЮРАСЁМ.
Фестивальные события
Мероприятия не были найдены
Купить Спектакль ''НЕСЦЕРКА'' 12+ Спектакль ''НЕСЦЕРКА'' 12+ Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск р. 18.00 - 23.00
Загрузка...
Перезагрузить