По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Trio - ''Паравіны году''. Пры ўдзеле Алеся Камоцкага

31.05.2018 19:00
Концертный зал МИНСК (МАЛЫЙ ЗАЛ), Минск
23.00 - 31.00
Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-trio – Паравіны году
31 мая ў малой зале КЗ «Мінск» Зміцер Вайцюшкевіч выканае лепшыя песні на вершы Алеся Камоцкага, у тым ліку памятныя ўсім «Раскажы мне пра дождж», «Я ішоў да цябе» ды шматлікія іншыя.

Альбом «Паравіны году» (2003) на вершы Алеся Камоцкага стаў паваротным момантам у кар’еры Змітра Вайцюшкевіча. Менавіта на ім да таго часу пераважна фолкавы экс-удзельнік гуртоў «Палац» і Kriwi ператварыўся ў майстра сардэчнай лірыкі і тонкага інтэрпрэтатара беларускай паэзіі.
Ужо пасля таго дзякуючы перакладам Камоцкага ў выкананні Вайцюшкевіча на беларускай загучалі вершы японскіх паэтаў, а таксама вядомыя італьянскія і французскія песні, у тым ліку «Bella Ciao», «Ne me quitte pas» (Жак Брэль). 
– У гэтым годзе ўвосень споўніцца 15 гадоў альбому «Паравіны году», а ў чэрвені – 60 гадоў Алесю Камоцкаму, які ў творчым сэнсе стаў хросным бацькам таго Вайцюшкевіча, якога вы ведаеце зараз. Гэта добрая нагода для ўтульнага лірычнага канцэрта, падчас якога некалькі песень мы выканаем разам з Алесем, – кажа Зміцер Вайцюшкевіч.
Акампанаваць Войцюшкевічу і Камоцкаму будуць Канстанцін Гарачы (клавішныя) і Аляксандр Шувалаў (баян).
Зміцер Вайцюшкевіч «Паравіны году»
31 мая – малая зала КЗ «Мінск» – 19.00
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Trio - ''Паравіны году''. Пры ўдзеле Алеся Камоцкага 31.05.2018 19:00 Концертный зал МИНСК (МАЛЫЙ ЗАЛ), Минск 23.00 - 31.00
Место проведения
г. Минск, ул. Октябрьская, 5 Минск Беларусь