По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - прэзентацыя альбому ''Зорка Дзіва''

Ср 24.04.2019 19:00
Республиканский Дворец Культуры имени Н.Ф.Шарко, Минск
29.00 - 37.00

“Зорка Дзіва” – Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе альбом на вершы Уладзіміра Някляева

24 красавіка на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры імя Шарко ў Мінску Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе новую праграму на вершы паэта Уладзіміра Някляева. У альбом, запісаны з варшаўскім струнным квартэтам, увайшло 13 лірычных кампазіцый. Мінская прэзентацыя пройдзе ў суправаджэнні WZ-Orkiestra.

Творчы саюз спевака і паэта, што паспеў прайсці шэраг выпрабаванняў, доўжыцца з 2005 году. Сяброўства і плённая супраца Вайцюшкевіча і Някляева прынеслі слухачам некалькі дзясяткаў запамінальных песень. “Гэта наша трэцяя вялікая супраца, – каментуе Зміцер Вайцюшкевіч, – “Зорке Дзіве” папярэднічалі альбомы “Танга з ружай” і “У нашых снах”. У новую праграму ўвайшлі кранальныя лірычныя песні на вершы Уладзіміра Пракопавіча, у асноўным прысвечаныя галоўнай тэме ў жыцці кожнага – тэме кахання. Таму і прэзентуем альбом вясной”.

Зорка Дзіва”

24-га красавіка, 19.00

Палац культуры імя Шарко (вул. Уральская, 3)

РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - прэзентацыя альбому ''Зорка Дзіва'' Ср 24.04.2019 19:00 Республиканский Дворец Культуры имени Н.Ф.Шарко, Минск 29.00 - 37.00
Место проведения
Республика Беларусь, г. Минск, ул. Уральская, 3 Минск Беларусь
Организатор
Плавинский Владимир Александрович ИП
ул. Пулихова, д.7., корп.1, кв.48 Минск 220088 Минская