По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Урачыстае адкрыцце ХVlll Нацыянальнага фестывалю беларускай песнi і паэзii ''Маладзечна-2018'

08.06.2018 21:30
Летний амфитеатр, г. Молодечно, Молодечно
11.50 - 14.50
8 чэрвеня 2018 
Урачыстае адкрыццё XVIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2018”


Урачыстае адкрыццё XVIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2018” адбудзецца 8 чэрвеня ў 21.30 на сцэне летняга Амфітэатра.

Жыхары і госці Маладзечна змогуць пабачыць прэм’еру канцэрта “Мелодыя лёсу”, прысвечанага 80-годдзю з дня нараджэння народнага артыста СССР і Беларусі Ігара Міхайлавіча Лучанка. Вядома, што 2018 год – Год малой радзімы, і нездарма адкрыццё фестывалю прысвечана вядомаму беларускаму артысту, кампазітрау і педагогу. Ігар Лучанок называе лепшымі сваімі творамі песні “Мой родны кут” і “Спадчына”. Гэтыя сачыненні вядомы кожнаму беларусу, а некаторыя нават лічаць іх народнымі. Канцэртную праграму прадставяць салісты Заслужаннага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата  Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесара Міхаіла Фінберга.

Падчас канцэрта адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

Прыемным падарункам для гледачоў у дзень адкрыцця фествалю стане вячэрні салют, які расквеціць маладзечанскае неба яркімі святочнымі фарбамі.
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
Урачыстае адкрыцце ХVlll Нацыянальнага фестывалю беларускай песнi і паэзii ''Маладзечна-2018' 08.06.2018 21:30 Летний амфитеатр, г. Молодечно, Молодечно 11.50 - 14.50
Другие даты Тот же организатор То же место проведения