По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Рок-фолк-опера ''Чарадзей''

17.02.2018 19:00
Молодежный театр эстрады, Минск
13.00 - 28.00
11  прычын схадзіць на мюзікл “Чарадзей” 17 лютага, альбо наш адказ сусветнаму месяцу карнавалаў.


Сучасная беларуская дзяўчына Кася трапляе ў ранняе сярэднявечча і дапамагае легендарнаму князю Усяславу Чарадзею вызваліцца з кіеўскага палону. І цяпер ужо ён, Чарадзей, суправаджае сваю новую сяброўку ў сучасную Беларусь. Чарадзей тут, сярод нас. Немагчыма? Яшчэ як магчыма. Гэта ж Чарадзей. А значыць – магчыма ўсё.

Гэта кароткі змест мюзікла “Чарадзей”, лібрэта, тэксты і музыку да якога напісаў Раман Арлоў. 17 лютага пастаноўку зноў пакажуць у Мінску, на гэты раз у Моладзевым Тэатры Эстрады.

“Беларусі вельмі патрэбен праект, у якім бы, пры дапамозе сучаснага тэатра і сучаснай музыкі, была б “заміксавана” гісторыя нашай краіны, прынамсі, нейкая вельмі знакавая яе частка. Гэта вельмі добра дзеля прэзентацыі і замежцам, і дзеля таго, каб звярнуць увагу сучаснай моладзі на беларускую гісторыю з яе супергероямі, адным з самых першых і знакамітых, безумоўна, з яўляецца Чарадзей. Мы ўжо бачылі замежных гасцей на паказах “Чарадзея” --- і гэта павінна стаць трэндам” ----упэўнена адзначае стваральнік праекта Раман Арлоў.

А калі Вы купіце квіток да 1 лютага – атрымаеце шанец выйсці на сцэну ў адным з масавых нумароў спектакля.

Ітак, 10 прычынаў схадзіць на “Чарадзея”

1. Прыгожыя дзяўчаты з ХОРА
2. Сапраўдныя рокеры з гурта “У нескладовае”, які выконвае ролю аркестра
3. Адзіны тэатральны праект пра нашага славутага Усяслава Чарадзея
4. Па пьесе – і па реальнай гісторыі Чарадзея – Усяслаў ніколі не здраджваў інтарэсам сваёй зямлі. Вельмі актуальна для сучаснай беларускай гісторыі!!!!Варта успомніць што адбывалася 1000 гадоў таму
5. Неверагодная харэаграфія.
6. Магчымасць сфатаграфавацца ў воўчай шкуры разам з артыстамі мюзікла.
7. Цудоўная магчымасць адсвяткаваць 14 лютага (з невялікім спазненнем) і   Масленіцу  адначасова.
8. Добрая нагода паказаць театралізаваную гісторыю Беларусі свайму замежнаму сябру.
9. Проста – а чаму б і не??????
10. Да таго ж гэта субота!!!!!!!
11. Паўдзельнічаць у конкурсе “Вызвалі Чарадзея!!!!!!!”


Нагадваем, калі вы купіце квіток да 1 лютага – запрашаем да ўдзелу ў чарадзейным суперконкурсе!!!!!!

Гаворка ідзе пра конкурс “Вызвалі Чарадзея!!!!!!!”. Каб паудзельнічаць, патрэбна набыць квіток у азначаны арганізатарамі тэрмін, прайсці папярэдні кастынг, некалькі рэпетыцый з вопытным харэографам-пастаноўшчыкам, і паўдзельнічаць у сцэне вызвалення Чарадзея з кіеўскай вязніцы на сцэне Моладзевага Тэатра Эстрады 17 лютага!!!!!!

Спяшайцеся, у продажы абмежаваная колькасць квіткоў!!!!!!!
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
Рок-фолк-опера ''Чарадзей'' 17.02.2018 19:00 Молодежный театр эстрады, Минск 13.00 - 28.00
Место проведения
г. Минск, ул. Московская, 18а Минск Беларусь