По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Рок-фест ''Наш Дзень''

30.06.2018 12:00
Бел. гос. музей народной архитектуры и быта, Минск
28.00
Наш Дзень: 12 беларускіх хэдлайнераў у новым рок-фэсце

30 чэрвеня на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адбудзецца новы рок-фестываль «Наш Дзень», лайн-ап якога складаецца з лепшых імёнаў сучаснай беларускай рок-музыкі.
У фэсце возьмуць удзел: Volski, Dzieciuki, Akute, B:N:, «Дай дарогу!», Nizkiz, «Крама», The Superbullz, Мутнаевока, Зміцер Вайцюшкевіч, Пётр Клюеў.


Старт продажу – а 12-й у сераду 23 мая. За інфармацыяй пра мерапрыемства можна сачыць на старонках у Facebook і VK.

– Беларуская фестывальная культура развіваецца, у афішы ўсё больш фэстаў з удзелам папулярных замежных артыстаў. Але трохі крыўдна, што класныя беларускія музыкі часцяком застаюцца на другім плане. Мы хочам выправіць гэтую сітуацыю па прыкладзе суседніх краін, дзе даўно шмат фэстаў з акцэнтам на сваю музыку, – кажа адзін з арганізатараў мерапрыемства Уладзімір Плавінскі.

Фестываль будзе адбывацца з 12.00 да 22.00. Вялікі лайн-ап дапоўняць адукацыйныя актыўнасці, гульні для дзяцей і дарослых, цікавыя квэсты, фудкорты, кірмаш і іншыя забавы.

Ад метро будзе курсіраваць фестывальны аўтобус.
Музей народнай архітэктуры і побыту знаходзіцца ў вёсцы Азярцо – 4 км ад МКАД за аўтарынак «Малінаўка». 
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
Рок-фест ''Наш Дзень'' 30.06.2018 12:00 Бел. гос. музей народной архитектуры и быта, Минск 28.00
Место проведения
д. Озерцо, 4 ки от МКАД Минск Беларусь
Организатор
Белорусский гос музей архитектуры и быта
Кальварийская,17, к.617 Минск 220004 Минская