По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Прэзентацыя альбома ''Дарогі''

08.02.2018 19:00
Концертный зал Верхний Город, Минск
10.50 - 17.50
8 лютага, 19.00
КЗ «Верхні горад», пл. Свабоды, 23А.
Прэзентацыя альбома «Дарогі».
Куды завядуць музычныя «Дарогі»?

8 лютага ў КЗ «Верхні горад» адбудзецца прэзентацыя альбома «Дарогі» Сержука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага.

«ДАРОГІ» — першы сумесны альбом двух выбітных творцаў. Ён складаецца з аўтарскіх песень на вершы  паэта Анатоля Сыса і славутага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Сяржук Доўгушаў напісаў гэтыя песні на сваёй малой радзіме — Аршаншчыне — у перыяд з 2011 па 2013 год, а ў 2016 годзе песні загучалі ў дуэце з Аляксандрам Ясінскім.  Аляксандр віртуозна і па-мастацку аздобіў кампазіцыі партыямі баяна.
У альбом таксама ўвайшлі: народная палеская песня «Ой, жураўко», песня на польскім дыялекце «Тры сіроты» і аўтарская песня А. Ясінскага «Цягнікі».

Акрамя песень на вершы Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Сыса на канцэрце прагучаць «Літвінская сюіта» і беларускія народныя спевы.

Канцэрты дуэта ўжо адбыліся ў Чэхіі, Польшчы (на фестывалі «Бардаўская восень»), а таксама Сяржук Доўгушаў прэзентаваў частку гэтай праграмы ў Чыкага і Нью-Йорку. У Беларусі плытка «Дарогі» яшчэ не была прэзентавана, і нарэшце беларусы маюць магчымасць паслухаць новы альбом ужывую. Пасля сталіцы музыкі збіраюцца наведаць іншыя гарады Беларусі.

Сяржук Доўгушаў – музыка, этнограф, выкладчык, менеджэр культурніцкіх праектаў. З’яўляецца салістам Беларускай дзяржаўнай філармоніі і лідарам гурта Vuraj. Сяржук – кіраўнік і арганізатар праекта «Спеўны сход».

Аляксандр Ясінскі – баяніст, кампазітар і педагог. З’яўляецца лаўрэтам шматлікіх беларускіх і міжнародных музычных конкурсаў. Удзельнік гуртоў The Unlimited Trio, «Морф», BosaeSonca, Vuraj. Аляксандр піша музыку да фільмаў і спектакляў.

Вас чакае цудоўны вечар разам з таленавітымі музыкамі!
Аляксандр Ясінскі: баян
Сяржук Доўгушаў: спевы, гітара, колавая ліра, духавыя драўляныя народныя інструменты.
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
Прэзентацыя альбома ''Дарогі'' 08.02.2018 19:00 Концертный зал Верхний Город, Минск 10.50 - 17.50
Место проведения
г. Минск, пл. Свободы, 23а Минск Беларусь
Организатор