По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

lll тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песнi

08.06.2018 15:00
Дворец культуры, г. Молодечно, Молодечно
7.50
8 чэрвеня 2018
ІІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні

Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў суправаджэнні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла  Фінберга адбудзецца ў рамках Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2018”.
Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні праводзіцца ў некалькі этапаў. Трэці (рэспубліканскі) этап з’яўляецца заключным. Да яго ўдзелу накіроўваюцца па тры прадстаўнікі ад кожнай вобласці і г.Мінска. Традыцыйна конкурсная праграма адбываеццацца ў час Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.
Вакальнае спаборніцтва ў рамках творчага форуму  ў першую чаргу служыць добрай стартавай пляцоўкай для пачынаючых выканаўцаў, накіравана на падтрымку маладых талентаў, павышэнне ўзроўню іх выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры, стварэння неабходных умоў для выяўлення маладых спевакоў для ўдзелу ў прэстыжных міжнародных фестывалях і конкурсах і, безумоўна, для падтрымкі лепшых традыцый беларускага эстраднага песеннага мастацтва.
Заключны этап конкурсу  пройдзе 8 чэрвеня на сцэне Палаца культуры. Гледачы стануць сведкамі нараджэння новых імёнаў на беларускім песенным небасхіле. Пачатак конкурсна-канцэртнай праграмы ў 15.00. Гэта відовішча абяцае быць яркім і незабыўным.
Запрашаем Вас на яркае музычнае відовішча ў канцэртную залу Палаца культуры г.Маладзечна!
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
lll тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песнi 08.06.2018 15:00 Дворец культуры, г. Молодечно, Молодечно 7.50
Другие даты Тот же организатор То же место проведения