По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Фестиваль ''Рок за жыцце''

08.10.2017 17:30
клуб RE:PUBLIC, Минск
5.50 - 11.00

Фестываль "Рок за жыццё"
Дай Дарогу!, AKUTE, Re1ikt, :B:N:, TonqiXod і Haina
Клуб Re:Public, 8.10.2017, 17.30

Фестываль "Рок за жыццё", прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання. Каб падтрымаць увядзенне мараторыя на вышэйшую меру ў нашай краіне, гурты "Дай дарогу!", Akute, Re1ikt, :B:N:, TonqiXod і Haina сыграюць 8 кастрычніка у мінскім клубе Re:Public.

Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. Ён заснаваны Сусветнай кааліцыяй супраць смяротнага пакарання — аб'яднаннем прафсаюзаў, мясцовых і рэгіянальных органаў улады, юрыдычных асацыяцый, а таксама праваабарончых арганізацый з мэтай паўсюднай забароны на гэты від вышэйшай меры пакарання. Прыхільнікі руху выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння, незалежна ад характару злачынства, характарыстык злачынцы і спосабу, якім дзяржава пазбаўляе жыцця асуджанага. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, абвешчанае ў Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека.

Беларусь дагэтуль застаецца апошняй еўрапейскай і адзінай постсавецкай краінай, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Паводле звестак праваабаронцаў, за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана больш за 400 чалавек.

5 кастрычніка распачынаецца традыцыйны Тыдзень супраць смяротнага пакарання, мерапрыемствы якога будуць праходзіць пад слоганам “Смяротнае пакаранне — гэта мінулае”.

Упершыню фестываль "Рок за жыццё", прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, прайшоў у Мінску 8 кастрычніка 2016 года таксама ў клубе Re:Public.
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
Фестиваль ''Рок за жыцце'' 08.10.2017 17:30 клуб RE:PUBLIC, Минск 5.50 - 11.00
Место проведения
г. Минск, ул. Притыцкого, 62 Минск Беларусь