По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Інтэрактыўная імпрэза з сімфанічным аркестрам для ўсей сям'і

20.09.2017 19:00
Республиканский дворец культуры профсоюзов, Минск
20 верасня, 19.00
Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў


ІНТЭРАКТЫЎНЫЯ ІМПРЭЗЫ З АРКЕСТРАМ ДЛЯ ЎСЁЙ СЯМ’І
С. Пракоф’еў  “Пеця і воўк”,
а таксама любімыя творы Моцарта, Гайдна і Штрауса.



Музычны Дом “Класіка” распачынае серыю займальных класічных канцэртаў для ўсёй сям’і ў некласічным фармаце – інтэрактыўныя імпрэзы з сімфанічным аркестрам, якія будуць знаёміць маленькіх слухачоў з музычнымі інструментамі, музыкай і кампазітарамі ў лёгкай, займальнай форме.

Музычны Дом “Класіка” разам з Музычным тэатрам “Галерэя” запрашаюць у Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў  20 верасня  на Сімфанічную казку Сяргея Пракоф’ева “Пеця і воўк”, якая адбудзецца пры ўдзеле Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі, дырыжор – Аляксандр САСНОЎСКІ. Рэжысёр і расказчык – Аляксандр МАРЧАНКА.

Фантазійны твор для дзяцей Сяргея Пракоф’ева “Пеця і воўк” напісаны яшчэ ў 1936 годзе, але праз гады ён не страціў сваёй актуальнасці і па сёняшні дзень гучыць ва ўсім свеце, у 2004 годзе казка атрымала ў сваёй аўдыёверсіі прэмію “Грэмі”, а ў 2006 годзе мультфільм па творы – прэмію “Оскар”!

Сімфанічную казку “Пеця і воўк” выконвалі ва ўсіх магчымых формах і жанрах па ўсім свеце – Лондане, Парыжы, Маскве і Нью-Йорку: джазавы арганіст, рок і фольк-выканаўцы, таксама існуе парадыйная версія на сінтэзатарах і акардэоне, кантры-версія і нават іграў джазавы аркестр. Расказчыкамі былі такія знакамітасці як Наталля Сац, Леанард Бернстайн і Дэвід Боўі.

20 верасня “Пеця і воўк” Сяргея Пракоф’ева ў Мінску ўпершыню прагучыць па-беларуску.

Таксама ў імпрэзе прагучаць любімыя творы для дзяцей Моцарта, Гайдна і Штрауса, якія можна не толькі слухаць, але і ўдзельнічаць у іх выкананні!
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения  
Інтэрактыўная імпрэза з сімфанічным аркестрам для ўсей сям'і 20.09.2017 19:00 Республиканский дворец культуры профсоюзов, Минск
Состоялось
Место проведения
г. Минск, пр-кт Независимости, 25 Минск Беларусь