По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Гурт ''PANI malala'' праект Юліаны Шырма

17.03.2018 19:00
Концертный зал Верхний Город, Минск
8.50 - 16.50
17 сакавіка  19.00 канцэртная зала “Верхні горад”
Гурт PANI malala (Пані Малала) разам з мастаком пясочнай анімацыі Вольгай Радзецкай распавядуць “Пра дявочыя мроі, што лунаюць на хвалях лёсу…”
 
Эксперыментальны гурт у складзе трох дзяўчат, вакалістак і музыкаў адначасова, працуе з кожнай народнай песняй, як з гісторыяй, што захапляе сваёй асабістай драматургіяй. Музыка, якую стварае калектыў, насычаецца дзеяннем, подыхам сучаснасці і ўвасабляе сапраўднае жыццё, якое адбываецца тут, зараз, на вашых вачах. Беларускія, рускія і польскія песні, як маленькія эпізоды адной вялізнай п’есы, разгортваюць драматургічную стужку канцэрту.

Цымбалы, акардэон, кахон, акарыны, варган, казу і шмат іншых інструментаў ствараюць дзівосныя гукавыя карціны, якія заміраюць каляровымі палотнамі пясочных вобразаў мастака Вольгі Радзецкай. Чароўныя малюнкі з’яўляцца не толькі шыкоўнымі дэкарацыямі, што адлюстроўваюць месца дзеяння нашай з вамі гісторыі, але і адыгрываюць ролю сапраўднай дзеючай асобы…

Праект Юліаны Шырма адчыняе дзверы ў гукавы свет фальклору, які праз пясочныя вобразы становіцца явай.
Завітайце 17 сакавіка ў канцэртную залю “Верхні горад”. І, можа, ў адной з песень-карцін вы пазнаеце сябе.

Чакаем Вас!
Ждем Вас!
Czekamy na Was!
РазвернутьСвернуть
Место проведения
г. Минск, пл. Свободы, 23а Минск Беларусь
Организатор