По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Группа ''NaviBand''

02.03.2018 19:00
КЗ Витебск, круглый зал, Витебск
20.50
NAVIBAND ВЫСТУПІЦЬ У ВІЦЕБСКУ
З НОВЫМ АЛЬБОМАМ

 
Фіналісты конкурсу «Еўрабачанне-2017» гурт NAVIBAND
2 сакавіка 2018 года ў 19.00 прэзентуюць у Віцебску сваю новую працу – альбом «Адной дарогай».


«Мы вельмі натхніліся ўсімі падзеямі, якія адбыліся з намі за апошнія паўгады: гэта вялікая колькасць канцэртаў, паездак і, вядома, конкурс «Еўрабачанне», пасля якога мы адчулі вялікую падтрымку людзей з Беларусі і іншых краін. Большасць песень у альбоме напісаныя ў выніку невялікага творчага эксперыменту – адразу пасля Кіева мы ўсім гуртом з’ехалі на тыдзень у вёску, за 300 кіламетраў ад Мінска, дзе цалкам ізаляваліся ад знешняга свету, натхняліся прыродай, музіцыравалі. Так нарадзіўся новы альбом, які ўжо вельмі хочацца прадставіць людзям», – расказваюць Ксюша і Арцём.
Пасля канцэртаў у Варшаве ды Нью-Йорку NAVIBAND завiтаюць у Віцебск, дзе 2 сакавіка ў 19.00 у канцэртнай зале “Віцебск” (круглая зала) пройдзе iх сольны канцэрт, на якiм можна будзе пачуць песнi з новага альбома i ўсе хiты гурта.
РазвернутьСвернуть
Место проведения
Парк Фрунзе, 1 Витебск Беларусь