По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Раман Арлоў і ''У нескладовае''

Пт 01.02.2019 19:00
Молодежный театр эстрады, Минск
18.00 - 33.00
1 лютага ў  Маладзежным Тэатры Эстрады адбудзецца доўгачаканы  канцэрт Рамана Арлова і гурта “У нескладовае” з праграмай
“НА ТОНКАЙ МЯЖЫ”

Апошнія вялікія канцэрты “У нескладовага” прайшлі яшчэ ў 2013 годзе, у Мірскім Замку з расійскім гуртом “Братья Грим» і сумесным трэкам “Станцыя”, а пасля – на разагрэве у славутых “Deep Purple” ў Мінск-Арэна.

Вялікі перапынак у канцэртнай дзейнасці гурта быў звязаны з падрыхтоўкай і выхадам у свет буйной музычнай формы – мюзікла “Чарадзей”, у якім “У нескладовае” іграе ролю аркестра.
А з канца 2017 года “У нескладовае” стаіць і за музычнай часткай тэатралізаванага цыклу дзіцячых казак пра прыгоды Літары “Ў” і яе сяброў.

Дарэчы, песні з казак пра Літару “Ў” упершыню ўжывую прагучаць на канцэрце 1 лютага і стануць адной з “фішак”. Будуць і дзіцячыя галасы – навучэнцы Школы Традыцыйнага Мастацтва Вікторыі Міхна

Раман Арлоў і “У нескладовае”  сыграюць не толькі лепшыя хіты, але і вядомыя песні з рэпертуару “Джэй-Морс”, аўтарам альбо суаўтарам якіх з яўляецца Раман Арлоў – “Маё Сонца”, “Паветра”, “Адлегласць”, іншыя.

Гледачы таксама змогуць пабачыць асобныя нумары з мюзікла Чарадзей.

Увага!!! Акцыя!!!!
З 12.12.2018г. і да 31 снежня ўключна кошт любога квітка ў любым месцы залі складае 12 рублёў.

Потым кошты будуць расці!!!!!
Лепшы калядны падарунак – квіток на канцэрт!!!!!
Эканомце грошыкі – набывайце зараз!!!!
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
Раман Арлоў і ''У нескладовае'' Пт 01.02.2019 19:00 Молодежный театр эстрады, Минск 18.00 - 33.00
Место проведения
г. Минск, ул. Московская, 18а Минск Беларусь
Организатор
Концерт-Бюро КБ ООО
Вильямса, д.-45-5, помещение №5-28а. Минск 220028 Минская