По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Фестиваль ''Рок за жыццё''

07.10.2017 18:00
Театр танца Фантазия, Брест
5.50
Фестываль "Рок за жыццё"
7 кастрычніка 2017, Брэст, клуб “Фантазія”, вул. Сікорскага, 76
Пачатак: 18.00
"Дай дарогу!", AKUTE, Re1ikt, :B:N:, Haina.


Фестываль "Рок за жыццё", прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, сёлета пашырае геаграфію і пройдзе адразу у двух гарадах Беларусі! Каб падтрымаць увядзенне мараторыя на вышэйшую меру ў нашай краіне, гурты "Дай дарогу!", AKUTE, Re1ikt, :B:N: і Haina выступяць 7 кастрычніка ў Брэсце ў клубе “Фантазія” (вул. Сікорскага,76). А 8 кастрычніка да гэтага складу далучыцца TonqiXod і канцэрт пераедзе ў сталічны Re:Public.

Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. Ён заснаваны Сусветнай кааліцыяй супраць смяротнага пакарання — аб'яднаннем прафсаюзаў, мясцовых і рэгіянальных органаў улады, юрыдычных асацыяцый, а таксама праваабарончых арганізацый з мэтай паўсюднай забароны на гэты від вышэйшай меры пакарання. Прыхільнікі руху выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння, незалежна ад характару злачынства, характарыстык злачынцы і спосабу, якім дзяржава пазбаўляе жыцця асуджанага. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, абвешчанае ў Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека.
Беларусь дагэтуль застаецца апошняй еўрапейскай і адзінай постсавецкай краінай, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Паводле звестак праваабаронцаў, за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана больш за 400 чалавек.
5 кастрычніка распачынаецца традыцыйны Тыдзень супраць смяротнага пакарання, мерапрыемствы якога будуць праходзіць пад слоганам “Смяротнае пакаранне — гэта мінулае”.
Упершыню фестываль "Рок за жыццё", прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, прайшоў у Мінску 8 кастрычніка 2016 года ў клубе Re:Public.
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
Фестиваль ''Рок за жыццё'' 07.10.2017 18:00 Театр танца Фантазия, Брест 5.50
Место проведения
ул. Сикорского, 76, г. Брест Брест Беларусь