По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Сказка ''Як літара Ў вясну гукала''

23.03.2018 18:00 - 24.03.2018 20:00
8.55 - 17.00
Описание событияСкрыть описание
23 і 24 сакавіка ў Маладзёжным Тэатры Эстрады адбудуцца прэм'ерныя паказы дзіцячага спектакля "Як літара Ў вясну гукала".

Гэты праект з'яўляецца сэнсавым працягам каляднай казкі "Як літара Ў уратавала Каляды" і распавядае пра дзівоснае падарожжа Літары "Ў" і яе сяброў у Чароўны Бор да злога чараўніка Зюзі, каб вызваліць Вясну з ледзянога палону.

Лібрэтта і музыку ізноў напісаў Раман Арлоў, але гэтым разам на сцэне будуць таксама гукальныя песні і беларускія танцы гурта Гуда і Школы Традыцыйнага Мастацтва.

Частка персанажаў ужо знаёмая публіцы па казцы "Як літара Ў уратавала Каляды", але будуць і новыя заёмствы і ўражанні.

А таксама, безумоўна, самы сакральны беларускі абрад - Гуканне Вясны.

Прыходзьце гукаць Вясну разам з літарай "Ў"!

Усім дзеткам салодкі пачастунак, а дарослым музычны падарунак!

Пры набыцці сямейнага квітка на 4 асобы - зніжка 10%.

Дзецям да 3-х год уваход бясплатны.
События