Спектакль ''DONNA SOLA (Жанчына адна)'' (18+)
Su 26/03/2023 19:00
Театр имени Янки Купалы, камерная сцена, Минск
Donna sola (Жанчына адна) (18+)
Спектакль па п'есе італьянскага драматурга Дарыё Фо, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры, і яго сааўтара, яго жонкі, вядомай італьянскай актрысы Франкі Раме распавядае пра лёс звычайнай жанчыны сярэдніх гадоў, якая ў камедыйным, наўмысна бязладным маналогу перад непрыметнай/нябачнай суседкай-суразмоўніцай паспявае расказаць пра сваё жыццё і праблемы, - сямейныя, бытавыя, любоўныя, экзістэнцыянальныя.
Накіроўваючыся жанрам трагіфарса, у якім пераплятаюцца элементы трагедыі і фарсу, спектаклю ўласцівыя сатырычная накіраванасць, гратэск і чорны гумар, сарказм і іронія, характэрнае перапляценне сур'ёзнага і смешнага. Усяго адзін вечар, у які змясціўся цэлы жаночы лёс.
Гэта гісторыя заканчваецца адкрытым фіналам, які прымушае задумацца пра жанчыну ў сённяшнім грамадстве. Пра яе часта схаваную адзіноту, з якой яна спрабуе, як умее, вырвацца, пазбавіцца ад навязаных ёй звыклых другарадных роляў. А людзі побач бачаць у яе паводзінах толькі смешнае, часам недарэчнае і пацешнае.
Рэжысёр - Венедыкт Растрыжэнкаў
Мастак - Валерый Юркевіч
Мастак - Валерый Юркевіч
Event | Date / Time | Venue | |
---|---|---|---|
Спектакль ''DONNA SOLA (Жанчына адна)'' (18+) | Su 26/03/2023 19:00 | Театр имени Янки Купалы, камерная сцена, Минск |
Event | Спектакль ''DONNA SOLA (Жанчына адна)'' (18+) |
---|---|
Date / Time | Su 26/03/2023 19:00 |
Venue | Театр имени Янки Купалы, камерная сцена, Минск |
No results have been found for your request.