Хто мы і куды зараз ідзем? Ці ведаем, ці памятаем гісторыю сваёй зямлі? Каб адказаць на гэтыя пытанні, трэба вярнуцца да сваіх каранёў, звярнуцца да гісторый з жыцця нашых продкаў: іх кемкасць захавала дзеля нас шмат дзіўных весцяў. Адна з іх – паданне пра легендарнага асілка Машэку, якога здрада ператварыла ў раз’юшанага у адносінах да нясправядлівасці льва. Пасля смерці Машэкі, яго высокую магілу ў народзе назвалі “Магілай льва”. А потым на гэтым месцы вырас горад, які зараз носіць назву Магілёў. Прэм’ера: 29 лістапада, 18:30 Узроставае абмежаванне: “16+”