logo
Select period
Search from map
Menu

Прэм'ера ''Дзядзечкаў сон''

We 11/10/2023 19:00
Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
16.50 - 17.00
16+
Фёдар Дастаеўскі.
Трагіфарс
паводле аднайменнай аповесці.
Вялікая сцэна.
Прэм'ера - 18 красавіка 2023 года.
 
Мар’я Маскалёва імкнецца вырвацца з шэрага жыцця ў правінцыйным гарадку, трапіць у далёкую прывабную сталіцу і адначасова хоча ўладкаваць выгаднае замужжа для сваёй вытанчанай дачкі Зіны. Нечакана ў горадзе з'яўляецца багаты і ўплывовы Князь. Толькі ж вельмі шаноўнага ўзросту! Акрамя таго, на руку і сэрца Зіны прэтэндуе малады, але зусім не паспяховы Павел Мазглякоў. Маскалёва зробіць усё магчымае, каб выйграць латарэю лёсу і атрымаць шчаслівы квіток у новае жыццё. Але ці атрымаецца?
 
Творы Дастаеўскага будуць актуальныя заўсёды. Рэжысёр спектакля Ніна Обухава ўпэўненая, што немагчыма дасягнуць сапраўднага шчасця, калі першапачаткова ўнутры цябе шчасце не жыве. Пад уплывам знешняга свету чалавек губляе сваю ўнутраную сутнасць, не заўважае, што поспех, багацце, улада, пошук забаў і славы – гэта толькі сон. Замест дабрыні, шчырасці, любові ўсё мацней праяўляюцца гонар, самалюбства, зайздрасць, крывадушнасць, хлусня. І ў гэтым сне, у лабірынце ілюзій блукае сутнасць чалавека, гіне, знікае... Каб захаваць чысціню душы – трэба ўважліва паглядзець унутр сябе, прызнаць недахопы і ў выніку абараніць права быць сабой, вярнуцца да сябе сапраўднага.
 
Тэатральныя творцы Коласаўскага тэатра, разам з Дастаеўскім, закахана і адначасова бязлітасна – з гумарам, іроніяй і нават сарказмам – даследуюць у трагіфарсе «Дзядзечкаў сон» сутнасць чалавека, яго жарсці і апантанасці, яго змаганне са знешнім сном.
 
Інсцэніроўка і пастаноўка Ніны ОБУХАВАЙ.
Сцэнаграфія і касцюмы Наталлі ЛАВІЦКАЙ-ЯРМОЛАВАЙ.
Музыка і музычнае афармленне Міхаіла РУДАКА.
Пластыка і харэаграфія Ульяны АЦЯСАВАЙ.
Ідэя праекту і пераклад інсцэніроўкі на беларускую мову Тадэвуша КОКШТЫСА, народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР.
Памочнік рэжысёра Алена МУРАЎЁВА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
КНЯЗЬ - Тадэвуш КОКШТЫС, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР / Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны
МАР'Я АЛЯКСАНДРАЎНА МАСКАЛЁВА - Наталля АЛАДКА / Алена ШАРЭПЧАНКА
ЗІНАІДА АФАНАСЬЕЎНА - Тамара КРАСНАБАЕВА-ЧАРНЯК / Паліна КРАШЭЎСКАЯ / Дар’я ФРАНЦУЗАВА
ПАВЕЛ АЛЯКСАНДРАВІЧ МАЗГЛЯКОЎ - Аляксей АНІСЕНЯ / Антон БАРАНОЎСКІ
АФАНАСІЙ МАЦВЕЕВІЧ - Арцём БЛАХІН / Раман ВОЛАТ
ФЕЛІСАТА МІХАЙЛАЎНА - Ульяна АЦЯСАВА / Ксенія КАМІНСКАЯ
НАТАЛЛЯ ДЗМІТРЫЕЎНА - Анжаліка БАРКОЎСКАЯ / Таццяна РОГАТ
ГАННА МІКАЛАЕЎНА - Святлана СУХАДОЛАВА / Алёна ЧЫСТАБАЕВА
 
Працягласць спектакля - 1 гадзіна 10 хвілін.
Show moreShow less
Event Date / Time Venue Price  
Прэм'ера ''Дзядзечкаў сон'' We 11/10/2023 19:00 Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск 16.50 - 17.00
Event Прэм'ера ''Дзядзечкаў сон''
Date / Time We 11/10/2023 19:00
Venue Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Price 16.50 - 17.00
Price information
  
Venue
Национальный театр имени Якуба Коласа
г.Витебск, ул.Замковая, 2. Витебск Belarus
Promoter
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа ГУ
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа ГУ
ул. Замковая, 2 г. Витебск 210026 Витебская область
Reg. no: 300203648
Event Прэм'ера ''Дзядзечкаў сон''
Date / Time We 11/10/2023 19:00
Venue Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Price 16.50 - 17.00
Same promoter Same venue
Buy ticket ''Свадьба в Малиновке'' Музыкальный театр ''Петербургская оперетта'' ''Свадьба в Малиновке'' Музыкальный театр ''Петербургская оперетта'' Дворец культуры, г. Молодечно, Молодечно
Buy ticket ''Свадьба в Малиновке'' Музыкальный театр ''Петербургская оперетта'' ''Свадьба в Малиновке'' Музыкальный театр ''Петербургская оперетта'' ДК им. Горького, г.Борисов, Борисов
Buy ticket ''Казявачка'' ''Казявачка'' НАДТ им. Якуба Коласа, камерная сцена, Витебск
Buy ticket ''Вытанчаны падман'' ''Вытанчаны падман'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
No results have been found for your request.
Loading...
Reload