logo
Basket: 0
No results have been found for your request.
Loading...
Reload

''Асенні rock-n-roll''

Tu 20/04/2021 19:00
НАДТ имени Якуба Коласа, камерная сцена, Витебск
12.00
«Асенні rock’n’roll» 
12+
па п’есе ізраільскага драматурга расійскага паходжання Міхаіла Хейфеца «Rock’n’roll на захадзе сонца». 

Кажуць, што мужчына і жанчына ніколі не змогуць да канца зразумець адзін аднаго. Ці сапраўды гэта так?

…Яна запісалася ў танцавальны клуб. Туды ж прыйшоў Ён. Іх паставілі ў пару. Яны спадабаліся адно аднаму. Напэўна, у жыцці ім чагосьці не хапала... Можа, нечай усмешкі, добрага пагляду, узаемнага клопату… І раптам без тлумачэнняў Ён знікае! Яна доўга чакае, а потым прыходзіць да яго ў госці, каб вярнуць у клуб. Тут і пачынаецца самае цікавае.

Ці здолеюць мужчына і жанчына знайсці агульную мову? Зразумець адно аднаго? Што іх чакае? Агульная дарога ці эгаізм адзіноты? Ці падорыць лёс шанец зладзіць агульны танец?
Дзеянне можа адбывацца дзе заўгодна, у любой краіне, а час дзеяння – нашыя дні.

Гэтая камедыйная гісторыя, якую рэжысёр Аляксандр Дольнікаў бачыць як прыпавесць пра мужчыну і жанчыну, – прамое пасланне гледачу: ніколі нічога не позна! Нават калі вы выйшлі з узросту Рамэа і Джульеты, знайсці роднасную душу ўсё роўна магчыма. І танчыць, не трапляючы ў рытм, таксама можна, – было б жаданне!

У спектаклі будзе многа музыкі, класічны рок-н-рол выконваюць як маладыя, так і сталыя артысты.
Пастаноўка і музычнае афармленне – Аляксандр Дольнікаў (г.Масква, Расія).
 Мастак-пастаноўшчык – Наталля Лавіцкая-Ярмолава. 
Пластыка і харэаграфія – Дзіяна Юрчанка. Пераклад Васіля Ткачова.

У спектаклі занятыя заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў (Ён), артысты Наталля Аладка (Яна), Аляксандр Казлоў (Танцор) і Дар’я Французава (Танцорка).
Show moreShow less
Event Date / Time Venue Price  
''Асенні rock-n-roll'' Tu 20/04/2021 19:00 НАДТ имени Якуба Коласа, камерная сцена, Витебск 12.00
Venue
Национальный театр имени Якуба Коласа
г.Витебск, ул.Замковая, 2. Витебск Belarus
Promoter
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа ГУ
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа ГУ
ул. Замковая, 2 г. Витебск 210026 Витебская область
Reg. no: 300203648
Same promoter Same venue
Buy ticket ''Самая жаданая'' ''Самая жаданая'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск BYR 11.00 - 11.50
Buy ticket ''Дом на мяжы'' ''Дом на мяжы'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск BYR 11.00 - 11.50
Buy ticket ''Мая жонка-падманшчыца'' ''Мая жонка-падманшчыца'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск BYR 11.00 - 11.50
Buy ticket ''Доктар філасофіі'' ''Доктар філасофіі'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск BYR 10.50 - 11.00
Buy ticket Гастроли актёров театра и кино (г. Москва) ''ЧТО ТВОРЯТ МУЖЧИНЫ'' Гастроли актёров театра и кино (г. Москва) ''ЧТО ТВОРЯТ МУЖЧИНЫ'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск BYR 31.50