logo
Select period
Search from map
Menu

Добрай раніцы, Званочак! (6+)

Su 22/09/2024 11:00
Show descriptionHide description
ДОБРАЙ РАНІЦЫ, ЗВАНОЧАК! 6+
 
Казка-байка ў адзной дзеі
Кандрат Лейка
 
Рэжысёр-пастаноўшчык –  Ганна Джамілашвілі
Мастак-пастаноўшчык – Дар’я Волкава
 
Гэтая гісторыя здарылася ў адным чароўным садзе, дзе жылі самыя прыгожыя кветкі ў свеце! Аднойчы Снатворны Мак так моцна закахаўся ў красуню Ружу, што ажно расцвёў пышным цветам ад любові! У гонар сваёй «дамы сэрца» ён вырашыў наладзіць вечарыну і наказаў свайму сябру Званочку запрасіць усіх навакольных казурак, каб яны славілі прыгажосць яго каханай.

Але сквапныя госці – Аса, Мурашка, Матыль і Скакунец, – пабачыўшы пышны ўбор самога Мака, нават не зірнулі на Ружу. Зайздрасць да Макавага багацця так апанавала іх, што яны згаварыліся яго аграбіць.

Ці атрымаецца у прагных кузурак ажыццявіць свой каварны план? Ці зможа верны Званочак выратаваць свайго сябра? І ці ажэніцца нарэшце Снатворны Мак на сваёй каханай Ружы?

Адказы на гэтыя пытанні шукайце ў нашым музычным спектаклі! Наша казка-байка парадуе гледачоў цудоўнай музыкай, вясёлымі танцамі і нетрывіальным сюжэтам!
 
Кандрат Лейка (1860–1921 гг.) – вядомы пачынальнік нацыянальнай драматургіі для дзяцей. П’еса «Снатворны мак» была напісана ў 1912 годзе і  трапіла ў лік узорных твораў дзіцячай літаратуры.  
 

Events

No results have been found for your request.
Loading...
Reload