logo
Select period
Search from map
Menu

Спектакль ''Гарачае сэрца'' (16+)

We 19/04/2023 19:00
Show descriptionHide description
ГАРАЧАЕ СЭРЦА
 
Ці задумваліся Вы калі-небудзь, якое ў Вас сэрца? 
 
Поўнае кахання і пяшчоты ці халоднае і асцярожнае? А можа параненае, але якое імкнецца да палёту? А калі яно гарачае?
 
“Гарачае сэрца”! Менавіта так называецца новая пастаноўка Купалаўскага тэатра па аднайменнай п’есе А.Астроўскага.
 
Падзеі, стасункі паміж людзьмі, якія адбываліся 100 гадоў таму, хвалююць нас і сёння! Выбар залежыць ад кожнага з нас! Каханне ці грошы? Годнасць ці сорам? І што рабіць, калі, як гаворыць адзін з галоўных герояў купец Кураслепаў: “Неба валіцца”? А калі ў Вас скралі вялікія грошы? А калі б - Вы скралі?
 
Разбураныя адносіны, зламаныя лёсы, пошук праўды, жыццё ў вяселлі, ад якога становіцца часам страшна!

І толькі адно гарачае сэрца галоўнай гераіні Парашы здольна змяніць жыццё кожнага. Бо трэба толькі паспрабаваць жыць па-людску!
 
Нечаканае прачытанне п’есы А.Астроўскага ад рэжысёра-пастаноўшчыка, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валянціны Ераньковай
 

Events

No events were found
Loading...
Reload
No results have been found for your request.
Loading...
Reload