logo
Select period
Search from map
Menu

''Паўлінка'' (12+)

Fr 26/07/2024 19:00 - Sa 28/09/2024 23:59
19.00 - 33.00
Show descriptionHide description
Паўлінка (12+)
Янка Купала
сцэны са шляхоцкага жыцця
 
Рэжысёр - Леў Літвінаў
Мастак - Барыс Малкін
Аранжыроўка музыкі Я.Цікоцкага - Уладзімір Кур'ян
 
Прэм'ера – 23 траўня 1944 года
Працягласць – 2 гадзіны з антрактам
 
У багатым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы спектакль “Паўлінка” заўсёды стаіць асобна. Найстарэйшы спектакль тэатра карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітоўку, сімвал Купалаўскай сцэны. Сакрэт такога ўнікальнага поспеху – у спалучэнні яскравых народных характараў, цікавага сюжету, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы класіка беларускай літаратуры і выдатнага майстэрства выканаўцаў. За час існавання спектакля ўдзел у ім бралі некалькі пакаленняў найлепшых артыстаў краіны, а сам ён стаў сапраўднай школай сцэнічнага майстэрства. І менавіта гэтай пастаноўкай у Купалаўскім тэатры штогод адкрываецца новы сезон! Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам. Прэм’ера спектакля ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва Літвінава адбылася ў 1944 годзе ў горадзе Томску, дзе тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі. 
 
Спектакль ідзе на беларускай мове. 

Events

No events were found
Sold out ''Паўлінка'' (12+) Sold outSold out''Паўлінка'' (12+) Театр имени Янки Купалы, Минск
Buy ticket ''Паўлінка'' (12+) ''Паўлінка'' (12+) Театр имени Янки Купалы, Минск
Buy ticket ''Паўлінка'' (12+) ''Паўлінка'' (12+) Театр имени Янки Купалы, Минск
Buy ticket ''Паўлінка'' (12+) ''Паўлінка'' (12+) Театр имени Янки Купалы, Минск
Loading...
Reload
No results have been found for your request.
Loading...
Reload