logo
Select period
Search from map
Menu

''Я вольны!''

We 31/07/2024 19:00
НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск
16+
Амелі Натомб
Я  ВОЛЬНЫ!
Псіхалагічны трылер
 
Пераклад Алеся Замкоўскага
Інсцэніроўка, сцэнаграфія, музычнае афармленне і пастаноўка Аляксандра Дольнікава (Расія, Масква)
Касцюмы Святланы Макаранкі
 
Чаму мы забіваем тое, што больш за ўсё любім? Раз за разам чалавецтва задае сабе гэтае пытанне і не можа знайсці адказа. Свой варыянт прапануе рэжысёр Аляксандр Дольнікаў (Расія, Масква). Спектакль “Я вольны!” – першая ў Беларусі пастаноўка паводле рамана “Касметыка ворага” Амелі Натомб, самай знакамітай на сёння франкамоўнай пісьменніцы. Яе творы перакладзены больш чым на 30 моў свету.
 
У парыжскім аэрапорце затрымліваецца рэйс на Барселону. Адзін з пасажыраў, Жэром Ангюст (Георгій Лойка), падрыхтаваўся да доўгага чакання, выцягнуў кнігу, але пачытаць не атрымліваецца. Да яго падсаджваецца нейкі мсье Тэкстор Тэксэль (Святлана Жукоўская) і распачынае непрыемную шчырую размову пра сваё жыццё. Агідныя прызнанні, разважанні пра Бога, патаемныя жаданні… І вядома – каханне, якое мяжуе са смерцю… Слова за словам героі апускаюцца на цёмнае дно чалавечай сутнасці, адчыняюць дзверы, якія, магчыма, і не варта адчыняць…
 
ТЭКСЭЛЬ. Якое прыхіленне перад сваім я. «Я – гэта я, ніхто і нішто, акрамя мяне. Я – гэта я, значыць я – не крэсла, на якім я сяджу, і не дрэва, на якое я гляджу. Я адрозніваюся ад ўсяго свету». Вось тваё жыццёвае крэда.

ЖЭРОМ. Так, гэта маё крэда.

ТЭКСЭЛЬ. Такія людзі, як ты, навучыліся цудоўна жыць не думаючы. Бо ў жыцці столькі нагодаў для хваляванняў, а тут яшчэ тваё маленькае «я» час ад часу задае непрыемныя пытанні. Навошта думаць? Няхай думаюць іншыя: філосафы, паэты, палітыкі. Так жыць больш зручна.
 
Куды прывядзе пранікнёны дыялог? Хто такі насамрэч Тэкстор Тэксэль? Ці зможа Жэром Ангюст супрацьстаць яму? Усе пытанні атрымаюць адказы, адпаведныя жанру псіхалагічнага трылера.
Show moreShow less
Event Date / Time Venue Price  
''Я вольны!'' We 31/07/2024 19:00 НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск 21.00
Event ''Я вольны!''
Date / Time We 31/07/2024 19:00
Venue НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск
Price 21.00
Price information
  
Venue
Национальный театр имени Якуба Коласа
г.Витебск, ул.Замковая, 2. Витебск Belarus
Promoter
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа ГУ
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа ГУ
ул. Замковая, 2 г. Витебск 210026 Витебская область
Reg. no: 300203648
Event ''Я вольны!''
Date / Time We 31/07/2024 19:00
Venue НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск
Price 21.00
Same promoter Same venue
Buy ticket ''Асенні rock-n-roll'' ''Асенні rock-n-roll'' НАДТ имени Якуба Коласа, камерная сцена, Витебск
Buy ticket ''Шлюб па-італьянску'' ''Шлюб па-італьянску'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Buy ticket Прэм'ера ''Гамлет'' Прэм'ера ''Гамлет'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Buy ticket ''Нібыта хворы'' ''Нібыта хворы'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
No results have been found for your request.
Loading...
Reload