logo
Select period
Search from map
Menu

''Ваўкалак''

Su 26/02/2023 18:00
НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск
16+
Ян Баршчэўскі.
Шлях навяртання
паводле аднайменнага апавядання з кнігі «Шляхціц Завальня».
Камерная сцэна.
Прэм’ера - 11 снежня 2019 года.
Стары чалавек праз гады ўспамінае сваё мінулае. Ён быў юнаком і кахаў Алёну. Тады і яна прыгарнулася да яго. Але з’явіўся служка пана Ілля, разбурыў прыгожую гісторыю жаданнем валодаць і прымусам узяў Алёну ў жонкі. Смутак ахапіў галоўнага героя. А на сваім вяселлі Ілля плоціць Арцёму, каб той прапанаваў нешчасліваму юнаку выпіць загаворанай гарэлкі. Моцная крыўда і атрута нараджаюць у юнака жаданне помсты. І вочы ягоныя пачынаюць гарэць па-ваўчынаму. І людзі пужаюцца. А сам ён пераўтвараецца ў ваўкалака – звера, пярэваратня, які бегае па лясах і можа толькі наводзіць страх на былых аднавяскоўцаў.
Ваўкалак не мае спакою, атручваецца нянавісцю да людзей, замешаных у ягоным няшчасці. Ён спрабуе спатоліць нянавісць злоснымі ўчынкамі - крадзе маленькую Ганну, дачку Арцёма. Але помста не прыносіць палёгкі, а даводзіць да глыбокай роспачы. Ваўкалак шкадуе пра ўчыненае, і пакута, разуменне каштоўнасці дабра дае шанс на выратаванне. Ад людзей ён чуе пра чараўніцу Аксінню, якая ўмее ператвараць людзей да звяроў і наадварот. Каля хаты Аксінні сустракаецца з ужо дарослай Ганнай, няшчаснай ад таго, што ваўкалак некалі скраў яе ў бацькоў. І ўрэшце ён прызнае, што «сам сябе зрабіў ваўкалакам». Юнак становіцца на шлях навяртання – звароту да чалавечага жыцця, якое амаль што згубіў.
Апавяданне «Ваўкалак» са знакамітай кнігі «Шляхціц Завальня», напісанай адным з заснавальнікаў беларускай літаратуры, пісьменнікам Янам Баршчэўскім, узнімае спрэчнае маральнае пытанне – пытанне помсты. Стваральнікі пастаноўкі ў Коласаўскім тэатры дакладна паказваюць ўздзеянне гэтага пачуцця на чалавека. Да чаго можа прывесці выгадаванае ўнутры зерне зла? Ці прыносіць помста спакой? Як пазбавіцца ад цемры, якая знішчае душу?
У спектаклі артысты багата выкарыстоўваюць беларускі фальклор: абрады, прыказкі, вясельныя пажаданні, замовы, народныя аўтэнтычныя песні, у тым ліку ў апрацоўцы вядомага этна-трыа «Троіца».
Інсцэніроўка, пастаноўка і музычнае афармленне Ірыны ЦІШКЕВІЧ.
Сцэнаграфія і касцюмы Юліі КАРЫМАВАЙ.
Пластыка і харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.
Працягласць спектакля 1 гадзіна 15 хвілін
 
Show moreShow less
Event Date / Time Venue Price  
''Ваўкалак'' Su 26/02/2023 18:00 НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск 14.50
Event ''Ваўкалак''
Date / Time Su 26/02/2023 18:00
Venue НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск
Price 14.50
Venue
Национальный театр имени Якуба Коласа
г.Витебск, ул.Замковая, 2. Витебск Belarus
Promoter
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа ГУ
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа ГУ
ул. Замковая, 2 г. Витебск 210026 Витебская область
Reg. no: 300203648
Event ''Ваўкалак''
Date / Time Su 26/02/2023 18:00
Venue НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск
Price 14.50
Same promoter Same venue
Buy ticket ''Мая жонка-падманшчыца'' ''Мая жонка-падманшчыца'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск BYR 13.50 - 14.00
Buy ticket Спектакль ''Вядзьмарка і Дыназаўрык'' Спектакль ''Вядзьмарка і Дыназаўрык'' НАДТ им. Якуба Коласа, камерная сцена, Витебск BYR 8.00
Buy ticket ''Пахавайце мяне за плінтусам'' ''Пахавайце мяне за плінтусам'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск BYR 13.50 - 14.00
Buy ticket ''Пахавайце мяне за плінтусам'' ''Пахавайце мяне за плінтусам'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск BYR 13.50 - 14.00
No results have been found for your request.
Loading...
Reload