logo
Basket: 0
No results have been found for your request.
Loading...
Reload

''Ваўкалак''

Sa 22/05/2021 18:00
НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск
12.00
Ян Баршчэўскі
ВАЎКАЛАК
16+

Шлях навяртання 
паводле аднайменнага апавядання з кнігі «Шляхціц Завальня»
 
Інсцэніроўка, пастаноўка і музычнае афармленне Ірыны Цішкевіч.
Сцэнаграфія і касцюмы Юліі Карымавай.
Пластыка і харэаграфія Дзіяны Юрчанка.
 
Няма людзям спакою ад шчасця іншых. Марка і Алена кахаюць адно аднаго, але з’яўляецца Ілля, падгаворвае дудара Арцёма і разбурае прыгожую гісторыю сваім жаданнем валодаць. І смутак, моцная крыўда нараджаюць у Марку жаданне помсціць. І вочы ягоныя пачынаюць гарэць па-ваўчынаму. І людзі пужаюцца. А Марка пераўтвараецца ў ваўкалака – звера, пярэваратня, які бегае па лясах і можа толькі наводзіць страх на былых аднавяскоўцаў.

Марка-ваўкалак не мае спакою, атручваецца нянавісцю да людзей, замешаных у ягоным няшчасці. Ён спрабуе спатоліць нянавісць злоснымі ўчынкамі, але помста не прыносіць палёгкі, а даводзіць да глыбокай роспачы. Марка шкадуе пра ўчыненае, і пакута, разуменне каштоўнасці дабра дае шанс на выратаванне. Ён становіцца на шлях навяртання – зварот да чалавечага жыцця, якое ён амаль што згубіў.

Апавяданне «Ваўкалак» са знакамітай кнігі «Шляхціц Завальня», напісанай адным са стваральнікаў беларускай літаратуры, пісьменнікам Янам Баршчэўскім, узнімае адно са спрэчных маральных пытанняў – пытанне помсты. Стваральнікі пастаноўкі ў Коласаўскім тэатры дакладна паказваюць ўздзеянне гэтага пачуцця на чалавека. Да чаго можа прывесці выгадаванае ўнутры зерне зла? Ці прыносіць помста спакой? Як пазбавіцца да цемры, якая знічтажае душу?

У спектаклі артысты багата выкарыстоўваюць беларускі фальклор: прыказкі, прымаўкі, замовы, народныя аўтэнтычныя песні, у тым ліку ў апрацоўцы вядомага этна-трыа «Троіца».
 
У спектаклі занятыя: Ульяна Ацясава, Арцём Герак, Раіса Грыбовіч, Арцём Блахін, Святлана Жукоўская, Дзмітрый Каваленка, Паліна Крашэўская, Юлія Крашэўская, Пятро Ламан, Юрась Цвірка.
 
Show moreShow less
Event Date / Time Venue Price  
''Ваўкалак'' Sa 22/05/2021 18:00 НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск 12.00
Venue
Национальный театр имени Якуба Коласа
г.Витебск, ул.Замковая, 2. Витебск Belarus
Promoter
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа ГУ
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа ГУ
ул. Замковая, 2 г. Витебск 210026 Витебская область
Reg. no: 300203648
Same promoter Same venue
Buy ticket ''Шлюб па-італьянску'' ''Шлюб па-італьянску'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск BYR 11.00 - 11.50
Buy ticket ''Яшчэ раз пра каханне'' ''Яшчэ раз пра каханне'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск BYR 11.00 - 11.50
Buy ticket Прэм'ера ''ГУЛЬНЯ Ў ДЖЫН'' Прэм'ера ''ГУЛЬНЯ Ў ДЖЫН'' НАДТ им. Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск BYR 12.00
Buy ticket ''Мая жонка-падманшчыца'' ''Мая жонка-падманшчыца'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск BYR 11.00 - 11.50
Buy ticket ''Доктар філасофіі'' ''Доктар філасофіі'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск BYR 10.50 - 11.00