Казка-гульня на адну дзею Ралан Быкаў, Вадзім Карастылёў
Режысёр-пастаноўшчык: Міхась КРАСНАБАЕЎ Мастак-пастаноўшчык: Дар’я ВОЛКАВА Кампазітар: Аляксандр КРЫШТАФОВІЧ Балетмайстар: Наста АСТАПЕНКА
Хто бегае па Афрыцы і ўсіх крыўдзіць? Разбойнік Бармалей, хлус ды злоснік! Як яго спыніць? Трэба клікаць на дапамогу добрага доктара Айбаліта! Разам з ім запасаць лекі, будаваць карабель і спяшацца, спяшацца! А калі да нас далучацца тэатральныя клоўны Весялун (бо заўсёды вясёлы ды шчаслівы) і Пахмур (бо заўсёды пахмурны і незадаволены жыццём)? Ды ўсіх апярэдзяць? Вось тады можа здарыцца што хочаш! І пакуль на сонечным афрыканскім беразе чакаюць хворыя малпы, знаёмая казка павернецца нязведаным бокам…
Спектакль доўжыцца 60 хвілін
Прэм’ера адбылася 27 траўня 2017 года Ролік: «ДОКТАР АЙБАЛІТ» – рэжысёр-пастаноўшык: М. Краснабаеў