No results have been found for your request.
Loading...
Reload

Сказка ''Як Літара Ў Ярылу-Сонца ў Вырай выпраўляла''

22.09.2018 16:00
Молодежный театр эстрады, Минск
9.50 - 17.00
Пасля таго, як літара “Ў” са сваімі сябрамі перамаглі злога чараўніка Зюзю, урэшце надышла Вясна, а потым і Лета. Ярыла-Сонца саграваў зямлю, прырода і людзі песціліся ў цяпле і радасці.

Але разбэсціліся людзі, перасталі Ярылу паважаць, сталі ўдаваць, нібы Ярыла цяпер назаўсёды з імі, і нібы нават на службе ў іх.

Сталі нават казаць, што непатрэбен Ярыла, ды і навогул духі беларускай зямлі непатрэбныя, ды і сама Беларусь, з яе культурай, мовай і старадаўнімі звычаямі непатрэбная, а сонца і так свеціць і свяціць надалей будзе.

Спрабавала Літара “Ў” утрымаць людзей ад такой дурасці – але не паслухалі яе людзі. Больш за тое – сказалі, што літары такой не ведаюць і ведаць не хочуць.

Аслабеў Ярыла ад такой хцівасці і дурасці людской. Разумная літара “Ў” вырашыла – каб не звёўся канчаткова Ярыла, трэба ратаваць яго. І выправіла Літара “Ў” Ярылу-Сонца ў вырай, каб там ён вярнуў сваю сілу. А можа да гэтага часу людзі і адумаюцца…
Show moreShow less
Event Date / Time Venue Price  
Сказка ''Як Літара Ў Ярылу-Сонца ў Вырай выпраўляла'' 22.09.2018 16:00 Молодежный театр эстрады, Минск 9.50 - 17.00
Venue
г. Минск, ул. Московская, 18а Минск Belarus
Promoter
ООО Концерт-Бюро КБ
Вильямса, д.-45-5, помещение №5-28а. Минск 220028 Минская