По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Спектакль ''Смяротны нумар''

09.12.2017 18:00
Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
16+
Алег Антонаў.
Балаган у 2-х частках.

Прэм’ера - 18 мая 2016 года.


На сцэне тэатра – цырк! Але майстру клоўнскага мастацтва нечакана робіца блага. І тут невядома адкуль з’яўляюцца яшчэ чацвёра – Белы і Чорны, Руды і Тоўсты. Хто яны? Насамрэч, толькі часткі Клоўна. Як быццам незалежныя, яны толькі адлюстроўваюць розныя ўвасабленні, пачуцці, перыяды жыцця… Аднак кожны лічыць сябе надзвычай важным і галоўным, і таму хоча зрабіць свой выключны нумар, які моцна прагучыць, зазвініць, выбухне пад купалам цырка!

Канешне, зрабіць можна самастойны нумар. А вось жыць кожнаму сваім жыццём – не. Героі проста нездольныя існаваць паасобку. А каб адбылося сапраўднае мастацкае чараўніцтва, яны павінны аб’яднацца ў адным творцы, у адным вялікім Клоўне.

Рэжысёр Міхась Краснабаеў параўноўвае сюжэт спектакля з лёсам акцёра. Каб спектакль жыў, акцёр павінны адмовіцца ад сваёй індывідуальнасці і стаць неад’емнай часткай агульнага відовішча.

У спектаклі «Смяротны нумар» гарманічна спалучаюцца тэатральнае і цыркавое мастацтва. Пластычныя нумары, фокусы, клаўнада, эксцэнтрыка змяняюцца глыбокім псіхалагічным лірызмам, які ўтойваецца пад грымам і маскамі.

Пераклад, пастаноўка і сцэнаграфія – Міхась КРАСНАБАЕЎ.
Мастак па касцюмах – Святлана МАКАРАНКА.
Кампазітар – Руслан СТАБРОЎСКІ.
Відэаінсталяцыі – Алег ЧАРНЯК.
Пастаноўка харэаграфічных і пластычных нумароў – Дзіяна ЮРЧАНКА.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ:

КЛОЎН - Генадзь ГАЙДУК.
ТОЎСТЫ - Яўген БЕРАСНЕЎ.
РУДЫ - Яўген ЛУК’ЯНАЎ.
БЕЛЫ - Раман САЛАЎЁЎ.
ЧОРНЫ - Цімур ЖУСУПАЎ.

Працягласць спектакля - 1 гадзіна 15 хвілін.

Спектакль ідзе без антракту.
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения  
Спектакль ''Смяротны нумар'' 09.12.2017 18:00 Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Состоялось