По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Спектакль ''Хто смяецца апошнім''

22.09.2017 19:00
Театр-студия Киноактера, Минск
12.00
ХТО СМЯЕЦЦА АПОШНіМ

Камедыя ў 2-х дзеях па п'есе Кандрата Крапівы


Кандрат Кандратавіч Крапіва вядомы беларускі паэт, празаік, драматург, вучоны. Яго творчасць – цэлая эпоха ў гісторыі беларускай літаратуры і перш за ўсё ў нацыянальнай драматургіі. Яго камедыі – выдатнае дасягненне беларускай сатырычнай літаратуры.

Камедыя “Хто смяецца апошнім” з’яўляецца адной з лепшых сатырычных п’ес Кандрата Крапівы. Паставіць чалавека на месца, сарваць маску з невуча і пляткара, высмеяць падхалімства, баязлівасць, прыстасаўленства, паказаць якую шкоду грамадству і навуцы прыносяць кар’ерызм і дэмагогія – гэтаму прысвечана камедыя “Хто смяецца апошнім”. Не гледзячы на тое, што п’еса Крапівы напісана ў 1939 годзе, у ёй ілжэвучоныя Гарлахвацкія, іх памагатыя Тулягі і Зёлкіны існуюць да гэтага часу, а сюжэт застаецца актуальным і ў нашыя дні.

Дзеянне спектакля адбываецца ў навукова-даследчым інстытуце. Супрацоўнік інстытута Туляга распавядае калегам – вядомаму вучонаму Чарнавусу і маладому навуковаму супрацоўніку Веры, што прахожы на вуліцы прыняў яго за палкоўніка Падгаецкага, які калісьці служыў у белай арміі ў Вароніжы. Туляга спалоханы. Ён просіць нікому пра гэта не гаварыць. Але размову падслухоўвае пляткар Зёлкін і перадае яе дырэктару інстытута Гарлахвацкаму. Акрамя таго, ён распаўсюджвае слых пра тое, што новы рукапіс Чарнавуса атрымаў дрэнныя водгукі. Гарлахвацкі – невуч, які па блаце трапіў на пасаду дырэктара, – вырашае выкарыстаць сітуацыю ў сваіх інтарэсах. Але, ХТО СМЯЕЦЦА АПОШНІМ?

Пастаноўка - Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Алег Кірэеў

Дэкарацыі і касцюмы - Дзмітрый Мохаў

Кампазітар - Валерый Воранаў

Харэаграфія - Наталля Фурман

Ролі выконваюць:

Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта РБ заслужаны артыст РБ Аляксандр КАШПЕРАЎ; Ірына НАРБЕКАВА; заслужаны артыст БССР, Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта РБ Уладзімір МІШЧАНЧУК; заслужаны артыст РБ Уладзімір ГРЫЦЭЎСКІ; заслужаны артыст РБ Анатоль ЦЯРПІЦКІ; Канстанцін КОНЮХАЎ; Дзмітрый МУХІН; Алена ГІРАНОК; Юлія ПАЛУБІНСКАЯ; Анатоль ГУР’ЕЎ; Дзмітрый ПУСЦІЛЬНІК; Ала ПРОЛІЧ; Вольга СІЗОВА; Лідзія МАРДАЧОВА; Тамара МУЖЭНКА; Станіслаў ВІЛЬКІН; Уладзімір ІВАНОЎ; Анжэла КАРАБЛЁВА; Ларыса МАРШАЛАВА; Ягор ЛЁГКІН; Аляксей СОРАЎ

Постаноўка спектакля здзейснена пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Працяг спектакля 2 гадзіны 20 хвілін

Прэм'ера спектакля адбылася 28 ліпеня 2012 года


Организатор
Государственный Театр Киноактера
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
Спектакль ''Хто смяецца апошнім'' 22.09.2017 19:00 Театр-студия Киноактера, Минск 12.00
Информация о ценах

Працяг спектакля 2 гадзіны 20 хвілін

Место проведения
пр-т Победителей, 13 Минск Беларусь