По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

''Дорожка моя'' 14+

25.11.2017 16:00
Брестский академический театр драмы, Малый зал, Брест
7.00
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
«БРЭСЦКІ АКАДЭМІЧНЫ ТЭАТР ДРАМЫ імя Ленінскага камсамола Беларусі»
Аўтар i выканаўца – Іван Кірчук
(лiдэр этна-трыа "Троiца")
«ДАРОЖКА МАЯ …»
монаспектакль па матэрыялах беларускага фальклору

 
Кажуць Старыя Людзі, што жылі на Нашай Зямлі некалі Багі. Дужымі былі, моцнымі. Сябравалі з Сонейкам, Месячыкам, з Зоркамі размаўлялі. Ведалi чароўныя словы ад вятроў і грымот. Ваду, Агонь Пушчы сваімі Дзецьмі лічылі.
Шмат усаго ведалі, лекавалі словам, нават думкамі.
Жылі добра, замоўныя словы, мелодыі гаючай сілы сваім дзецям пераказвалі, каб i Тыя валодалі Ведамі.
Ніхто не памятае, калі i чаму яны пачалі губляць гэты Дар. 3 цягам Часу амаль усе Веды загiнулі ў сівых Стагодзях. Многае змянілась з Тых Часоў. Але, ціxa… Прыслухайцеся уважліва.
Гэта праз Вякі цягнуцца да нас Чароуныя словы i гаючыя гукі ад Прашчураў.
Ёсць Туды дарожі-сцяжыні.
Я ведаю іх. Пойдзем разам…

“Дарожка мая” – гэта шлях чалавека ад нараджэння да пераходу ў іншы Сусвет.
Рыхтавалась гэтая пастаноўка год, а матэрыялы да сцэнарыя збipaлiся амаль дзесяцiгоддзе. У праграме можна будзе пачуць больш за 40 народных песень, фрагменты старадаўніх замоў, якія прагучаць на інтуітыўным разуменні таго, як гэта маглі рабіць нашы далёкія продкі ў рытуалах. Усё ў суправаджэннi народных інструментаў: акарыны, жалейкi, дуды, ліры. Акрамя гэтага будуць гучаць інструменты з іншых краін свету.

Спектакль складаецца з 12 рытуальных частак: Анёл-Ахоўнік\Залатыя ключы\Розгары\Вадзiца-царыца\Чары\Вогненная рака\Рай \Божы дар\Пані Ўсяго Свету\3ямля-Maці\Йгрышчайка\Продкі

"Сваёй праграмай я хацеў бы звярнуць увагу людзей да cваіх каранёу, да Продкау, бо без ix не было б нас, не было б Будучага. Ведам Прашчураў нашых  нізкі паклон".
Іван Кірчук

Прэм'ера – май 2017
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
''Дорожка моя'' 14+ 25.11.2017 16:00 Брестский академический театр драмы, Малый зал, Брест 7.00