По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Зміцер Вайцюшкевіч. 25 гадоў на сцэне

02.11.2017 19:00
Концертный зал Минск, Минск
22.50 - 28.50

Зміцер Вайцюшкевіч адсвяткуе 25 гадоў на сцэне канцэртам

2 лістапада з КЗ «Мінск» адбудзецца вялікі сольны канцэрт Змітра Вайwюшкевіча «25 гадоў на сцэне». У імпрэзе возьме удзел WZ-Orkiestra, а таксама адмысловыя запрошаныя госці, імёны якіх будуць абвешчаны паздней.

Зміцер Вайцюшкевіч – спявак і музыка, кампазітар і прад’юсар,  уладальнік шматлікіх наград і ганаровых званняў. Сваю кар’еру ён пачынаў у фолк-гурце «Палац» (1992-1998), потым разам з Веранікай Кругловай стаў адным з галоўных сімвалаў Kriwi (1997-2001).

На пачатку 2000-х Вайцюшкевіч распачаў паспяховую сольную кар’еру, у межах якой ён прайшоў  шлях ад фолк-апрацовак да сучаснай нацыянальнай песні – беспамылкова беларускай па сваім музычным і лірычным паходжанні. Прыкладамі гэтага з’яўляюцца ўсім вядомыя песні «Раскажы мне пра дождж», «Месяц – жоўтая лодка», «Я ішоў да цябе», «Дачакайся, матуля» і шмат іншых.

Зараз на рахунку Змітра больш за 15 альбомаў і канцэртных праграм на вершы вядомых беларускіх паэтаў: Рыгора Барадуліна, Алеся Камоцкага, Уладзіміра Някляева, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Караткевіча, Адама Русака і іншых. Шмат хто нават жартуе, што для прапаганды беларускай паэзіі Вайцюшкевіч зрабіў больш, чым міністэрства культуры.

– Плануем вялікі канцэрт са святочным настроем і добрымі песнямі. Гэта будзе падарожжа праз розныя часы, гурты і праграмы. Прагучаць песні, якія ведаюць усе. Нават тыя, якія я ўжо даўно не выконваў, – каментуе Зміцер Вайцюшкевіч.
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
Зміцер Вайцюшкевіч. 25 гадоў на сцэне 02.11.2017 19:00 Концертный зал Минск, Минск 22.50 - 28.50
Место проведения
г. Минск ул. Октябрьская, 5 Минск Беларусь