По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Крамбамбуля. Партызаны каляднага лесу

21.12.2017 19:00
Prime Hall / Прайм Холл, Минск
42.50 - 52.50
«Крамбамбуля» дасць навагодні канцэрт у Мінску

21 снежня гурт «Крамбамбуля» выступіць у Prime Hall з праграмай «Партызаны каляднага лесу». Гледачоў чакаюць лепшыя песні гурта, канцэптуальнае сцэнічнае шоў і кілатоны навагодняга настрою.

– У кожным калядным лесе ёсць свае партызаны. Яны дапамагаюць святому Мікалаю: ахоўваюць елкі і зайцоў, сочаць, каб ніхто не сапсаваў добрым людзям свята. Прапануем прыяднацца да нашага вясёлага патруля і праспяваць разам пару дзясяткаў песень, – кажуць музыкі.

Гурт «Крамбамбуля» быў заснаваны ў 2002 годзе. Сучасны склад: Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (вакал, гітара), Павел Аракелян (вакал, саксафон), Андрэй Якубчык (вакал, труба), Алесь-Францішак Мышкевіч (вакал, бас-гітара), Павел Мамонаў (бубны).
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
Крамбамбуля. Партызаны каляднага лесу 21.12.2017 19:00 Prime Hall / Прайм Холл, Минск 42.50 - 52.50
Место проведения
г. Минск, пр-т Победителей, 65 (ТЦ Замок, 4 этаж) Минск Беларусь