По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Государственный камерный оркестр РБ

20.09.2017 19:00
Белгосфилармония, Минск
Беларуская дзяржаўная філармонія
Вялікая канцэртная зала
20 верасня 2017 года
19.00

“Кросны Макошы”
Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў
АДКРЫЦЦЁ СЕЗОНА

У праграме:
Невядомы аўтар – Сімфонія Сі-бемоль мажор з Забельскай калекцыі (рэканструявана К.Яськовым)
К.Яськоў - Містэрыя “Кросны Макошы” для народнага голасу, струнных, ударных і фартэпіяна (сусветная прэм’ера), салістка – Эвеліна Шчадрына (народны спеў)
П.Чайкоўскі - Серэнада для струнных До мажор ор.48

Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь адкрывае новы сезон выдатнай канцэртнай праграмай, прысвечанай 80-гадоваму юбілею Белдзяржфілармоніі: сусветныя прэм’еры і любімая класіка прагучаць на сцэне Вялікай залы 20 верасня.

На пачатку мінулага сезону па ініцыятыве мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора аркестра Яўгена Бушкова Белдзяржфілармонія ўвяла новую для беларускага музычнага жыцця форму творчага ўзаемадзеяння паміж канцэртным калетктывам і сучасным кампазітарам – composer-in-recidence. Сутнаць гэтае формы палягае на запрашэнні аўтара да доўгатэрміновай супрацы з мэтай стварэння музыкі для канкрэтных выканаўцаў і канкрэтнай падзеі. Напрыканцы 2016 г. такім запрошаным творцам стаў малады беларускі кампазітар Канстанцін Яськоў. У выніку яго супрацы з аркестрам з’явіліся дзве буйныя партытуры: рэканструяваная кампазітарам Сімфонія Сі-бемоль мажор з Забельскай калекцыі невядомага беларускага аўтара XVIII-XIX ст., а таксама адмыслова створаная містэрыя для народнага голасу, струнных, ударных і фартэпіяна “Кросны Макошы”. Гэтыя прэм’ерныя творы разам з ўсясветна вядомай Серэнадай для струнных До-мажор ор.48 П.Чайкоўскага склалі канцэртную праграму Дзяржаўнага камернага аркестра.

«Забельская сімфонія» – унікальны  архіўны рукапіс, знойдзены С.Немагай і А.Фраловым у Віленскіх архівах і прывезены імі ў Беларусь. Ён прадстаўляе сабой самы захаваны помнік у адкрытай  гэтымі музыказнаўцамі «Забельскай калекцыі» – нотнага збора беларускай музычнай культуры эпохі Класіцызма і ранняга Рамантызма. Па даследваннях А.Фралова, першапачаткова сімфонія была створана і выконвалася на Полаччыне, у манастыры і калегіюме дамініканцаў у Забелах  (сёння в. Валынцы Верхнядзьвінскага р-на), дзе у кан. XVIII – пач. XIX ст. існаваў сімфанічны аркестр раннекласічнага тыпу.

Назва праграмы канцэрта, “Кросны Макошы”, дадзена паводле новага твору К.Яськова і мае сімвалічнае значэнне. Макоша – багіня старажытных славян, апякунка жанчын і ткацтва, якая тчэ кросны лёсу. Канцэртная праграма Дзяржаўнага камернага аркестра – гэта суплёт глыбінных пластоў нацыяльнальнага песеннага фальклору і дасягненняў сусветнай акадэмічнай музычнай культуры, гэта повязь розных эпох – архаічнай даўніны, класіцызма, рамантызма, сучаснасці. Аднак ёсць стужка, якае ўсё гэта звязвае ў адзінства – музыка як мова ўніверсальных, спрадвечных інтанацый, здольных перадаваць агульначалавечыя пачуцці, эмоцыі, вобразы і сэнсы, што знаходзяцца па-за межамі слоў і часу.
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения  
Государственный камерный оркестр РБ 20.09.2017 19:00 Белгосфилармония, Минск
Состоялось
Место проведения
г.Минск, пр. Независимости, 50 Минск Беларусь