Выберыце мову: RU BY EN
1588

ГЛЕДАЧУ


Як доўга дзейнічае рэзервацыя і што рабіць, калі я хачу яе адмяніць?

  • Рэзервацыя квіткоў сапраўдная на працягу 24 гадзін з моманту браніравання. Калі квіткі не выкупляюцца па заканчэнні дадзенага тэрміну, рэзервацыя аўтаматычна ануліруецца. Адмена рэзервацыі ўручную немагчымая.

Якім чынам выкупіць зарэзерваваны квіток?

  • Выкупіць зарэзерваваны квіток Вы можаце ў любой касе сеткі KVITKI BY, прад'явіўшы атрыманы пры браніраванні код рэзервацыі. Адрасы кас Вы можаце знайсці па спасылцы Касы ў правай верхняй частцы сайта.

Ці можа іншая асоба забраць зарэзерваваны квіток?

  • Квіток можа забраць любы чалавек, які прад'явіць 18-цізначны код рэзервацыі.

Я страціў (-ла) код рэзервацыі, як я магу атрымаць яго зноў?

  • Па заканчэнні працэдуры рэзервацыі квіткоў код рэзервацыі высылаецца Вам на электронную пошту (e-mail), адкуль Вы можаце яго раздрукаваць.

Дзе знаходзяцца касы KVITKI BY?

  • З поўным спісам кас KVITKI BY, іх адрасамі і рэжымам працы можна азнаёміцца на сайце www.kvitki.by перайшоўшы па спасылцы Касы ў правай верхняй частцы сайта.

Ці магу я вярнуць квіткі?

  • Зварот квіткоў магчымы ў выпадку пераносу ці адмены мерапрыемства.

Што будзе, калі мерапрыемства не адбудзецца?

  • KVITKI BY з'яўляецца пасярэднікам паміж арганізатарам мерапрыемства і гледачом.
  • Кампанія KVITKI BY не нясе адказнасць за адмененыя мерапрыемствы ці за мерапрыемствы, якія бне адбыліся, за змяненне даты правядзення, затрымку, якасць мерапрыемстваў і іншыя пытанні, звязаныя з арганізацыяй мерапрыемстваў. Адказнасць нясе арганізатар мерапрыемства.
  • Грошы за квіткі на мерапрыемства, якое не адбылося, вяртае арганізатар мерапрыемства. У выпадку адмены мерапрыемства, на сайце www.kvitki.by і ў касах KVITKI BY размяшчаецца падрабязная інфармацыя пра тое, якім чынам можна вярнуць грошы за квіткі.

Як знайсці / выбраць мерапрыемства на www.kvitki.by?

  • Калі Вы шукаеце канкрэтнае мерапрыемства: увядзіце вядомую Вам інфармацыю аб мерапрыемстве (назва, ключавыя словы, катэгорыю, горад, кошт квітка (ад і да), месца правядзення ці дату мерапрыемства) у поле "Пошук", размешчанае ў цэнтры старонкі www.kvitki.by, і націсніце "Пошук".
  • Калі Вы не вырашылі, на якое менавіта мерапрыемства пайсці, Вы можаце ажыццявіць пошук мерапрыемства па адным або некалькіх крытэрыях (назва, ключавыя словы, катэгорыя, горад, кошт квітка (ад і да), месца правядзення, дата мерапрыемства). У выніках пошуку Вы ўбачыце ўсе мерапрыемствы, якія адпавядаюць зададзеным крытэрыям.
  • Калі Вы жадаеце абраць мерапрыемства па катэгорыі (тэатр, канцэрт, фестываль і г. д.), можна гэта зрабіць, выбраўшы цікавую для Вас катэгорыю ў галоўным меню сайта, або ажыццявіць пошук мерапрыемства па катэгорыі, як гэта было апісана вышэй.

АРГАНІЗАТАРУ


У чым заключаюцца перавагі рэалізацыі білетаў праз сістэму KVITKI BY?

KVITKI BY - гэта адзіная цэнтралізаваная інфармацыйная сістэма распаўсюджвання квіткоў на культурна-відовішчныя мерапрыемствы ў Мінску, праз якую глядач можа набыць квіток на любое мерапрыемства, на любыя месцы, у любой касе сеткі KVITKI BY або праз Інтэрнэт у рэжыме рэальнага часу.

Для арганізатараў мерапрыемстваў сістэма KVITKI BY з'яўляецца эфектыўным інструментам кіравання бізнесам. Перамешчаныя ў электронную прастору працэсы істотна эканомяць час, павышаюць эфектыўнасць продажу квіткоў і дазваляюць кантраляваць працэс продажу ў рэжыме рэальнага часу. Супрацоўніцтва з KVITKI BY для арганізатараў - гэта:
  • Хуткае паступленне квіткоў у продаж;
  • Атрыманне аператыўнай інфармацыі аб продажах;
  • Зручнае і простае кіраванне інфармацыяй, якое дазваляе аператыўна прымаць рашэнні па рэкламнай кампаніі, зніжаць або павышаць цэны;
  • Арганізатар можа самастойна рэзерваваць месцы, змяняць кошты на квіткі, ужываць зніжкі;
  • Укаранёная на месцах правядзення мерапрыемстваў сістэма сканіравання квіткоў забяспечвае выразны кантроль;
  • Арганізатар мерапрыемства можа сканцэнтравацца на асноўнай дзейнасці: ён толькі прадастаўляе інфармацыю аб мерапрыемстве і атрымлівае грашовыя пераклады.

Як рэалізоўваць квіткі з дапамогай KVITKI BY?

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі аб механізме рэалізацыі квіткоў з дапамогай KVITKI BY, звяжыцеся з намі па тэлефоне: + 375 17 280 35 92 альбо па e-mail: info@kvitki.by

РЭКЛАМАДАЎЦУ


Як размясціць рэкламу на сайце www.kvitki.by?

Кампанія KVITKI BY прапануе рэкламадаўцам магчымасць размясціць рэкламу на сайце www.kvitki.by на розных рэкламных пазіцыях. Па пытаннях размяшчэння рэкламы звяртайцеся па тэл.: + 375 17 280 35 92 альбо па e-mail: marketing@kvitki.by

ІНШАЯ ІНФАРМАЦЫЯ


Аб KVITKI BY:

KVITKI BY - гэта адзіная цэнтралізаваная інфармацыйная сістэма распаўсюджвання квіткоў на культурна-відовішчныя мерапрыемствы ў Беларусі, праз якую глядач можа набыць квіток на любое мерапрыемства, на любыя месцы, у любой касе сеткі KVITKI BY або праз Інтэрнэт у рэжыме рэальнага часу. Кампанія КVITKI BY распаўсюджвае квіткі на розныя культурна-відовішчныя мерапрыемствы: канцэрты, тэатр, фестывалі, спартыўныя, дзіцячыя і іншыя мерапрыемствы.

Місія:

  • якасна распаўсюджваць квіткі на культурна-відовішчныя мерапрыемствы, выкарыстоўваючы ўвесь назапашаны вопыт;
  • быць каштоўным партнёрам і кансультантам для арганізатараў мерапрыемстваў і тым самым стымуляваць развіццё культурнага жыцця краіны;
  • прапаноўваць гледачам шырокі выбар забаў і дапамагаць ім лёгка і зручна трапіць на жаданыя мерапрыемства - набыць квіткі.

Бачанне:

Быць сучасным і інавацыйным лідэрам на рынку распаўсюджвання квіткоў, каштоўным партнёрам для дзелавых кліентаў і найбольш прывабным пастаўшчыком квіткоў на культурна-відовішчныя мерапрыемствы для гледачоў.

Нашы каштоўнасці:

  • Поспех кліентаў - наш поспех;
  • Прафесійная каманда - наша сіла;
  • Інавацыйныя рашэнні - наш прынцып.
У кампаніі KVITKI BY працуе каманда прафесіяналаў, якая пераймае досвед у літоўскай кампаніі BILIETAI LT (www.bilietai.lt). Кампанія BILIETAI LT ужо пяць год паспяхова працуе на літоўскім рынку і з'яўляецца лідарам на рынку распаўсюджвання квіткоў у Літве.

Кантактная інфармацыя



Заказ і браніраванне квіткоў: 
7 360


Агульная інфармацыя:  info@kvitki.by



Замова квіткоў:   kvitki@kvitki.by
Аддзел маркетынгу: 
marketing@kvitki.by
Офіс:   220043, г. Мінск
пр. Незалежнасці, 95, к.7, пам.35
Тэл./Факс: +375 17 280 35 92


Рэквізіты кампаніі

ЗТАА "Квіткі Бел"
220043, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 95, к.7, пам.35
тэл / факс: + 375 17 280 35 92
УНП: 191295928
АКПА: 379037315000
р / с 3012046640009 у ЗАТ "БелСвісБанк", код 153001175, адрас банка: пр-т Пераможцаў, 23, корп.3, г.Мінск, РБ




Квіткі на канцэрт Квіткі ў тэатрАфіша МінскаКанцэрты ў МінскуКвіткі online


Купіць квіток яшчэ прасцей:
1Выберыце мерапрыемства
2Аплаціце праз інтэрнэт
3Раздрукуйце квіток
Календарь событий







Падпісацца на рассылку