Новы праект "Мінск, я люблю цябе" - гэта размова па душах аб тых, хто жыве побач з намі, аб такіх, як мы, аб марах і рэаліях нашага жыцця. Мінск выступае ў ролі мегаполіса, які ўсмоктвае людскія лёсы. Гэта гісторыі, якія закранаюць на першы погляд простыя, але такія вечныя тэмы, як каханне, сяброўства, адданасць, вернасць і інш. Маладосць і крэатыўнасць мыслення аўтараў дае цікавыя інтэрпрэтацыі сучасных адносін, што насычаны дзесьці гумарам, дзесьці некалькі брутальным пунктам погляду, дзесьці лёгкасцю - неназойлівай іроніяй. Дзіўна, наколькі звычайныя на першы погляд сітуацыі могуць апынуцца пярэкрутамі, якія непрадказальна змяняюць ход звыклых рэчаў. Хочацца падкрэсліць, што літаратурная частка спектакля ствараецца не адным чалавекам, а групай людзей, якія цалкам адрозніваюцца ў падыходзе і структуры падачы матэрыялу.
У праекце прымаюць удзел аўтары, вядомыя ў тэатральных колах не толькі нашай краіны, але і за мяжой - Андрэй Курэйчык, Мікалай Рудкоўскі, Дыяна Балыка, Сяргей Квальчык, Венедыкт Растрыжэнкаў, адмыслова запрошаны навамодны рэжысёр з Масквы - Уладзімір Усцюгаў. А формула ўвасаблення на сцэне на дадзены момант не выкарыстоўвалася ні ў адной пастаноўцы нашай сталіцы і не мае аналагу ў тэатральным жыцці нашай краіны. Сучасны мастацкі тэатр верны сваёй традыцыі эксперыменту і наватарства, таму дадзены праект зможа па-добраму здзівіць і надоўга зацікавіць свайго гледача.